BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

11-13 жніўня назіраем зоркапад або «слёзы святога Лаўрэнція»

Самы інтэнсіўны паток найбольш яркага зоркападу года будзе ў ноч на 13 жніўня.

З 11 па 13 жніўня жыхары Беларусі і іншых краін змогуць убачыць метэорны дождж, які «падае» з каметы Свіфта-Тутля. Штогод Зямля перасякае арбіту «хвастатай зоркі» і ў атмасферу планеты трапляюць цвёрдыя часцінкі нябеснага цела. Як вядома, ад сутыкнення з паветрам яны разаграваюцца і згараюць, не далятаючы да зямлі, затое ствараюць прыгожае відовішча.

А самы інтэнсіўны паток найбольш маштабнага зарападу года будзе ў ноч на 13 жніўня пасля нуля гадзін - у гэты час можна будзе ўбачыць да 110 «знічак» у гадзіну.

Астраномы рэкамендуюць углядацца ў неба пасля апоўначы, калі высока над гарызонтам узнімаецца сузор'е Персэй (таму метэорны паток таксама называюць Персэідам). Метэоры будуць ляцець з паўночна-усходу.     

Найбольш эфектным відовішча будзе ў тым выпадку, калі назіраць яго за горадам, удалечыні ад ліхтароў. Вакол цёмна, і промні, што ідуць з зямлі, не асвячаюць паветра - начное неба становіцца больш выразным, а зорак відаць значна болей.

Калі назіраеш незвычайны зоркапад на прыродзе, разумееш, які вялікі Гасподзь, які ж цудоўны падарунак Ён пасылае людзям.

Зорны дождж у жніўні часта называюць «слязьмі святога Лаўрэнція». З даўніх часоў у Італіі ў гэтую ноч ўзгадваюць пакуты каталіцкага святога, і падаючыя метэарыты сімвалізуюць слёзы Лаўрэнція падчас невыносных цялесных катаванняў. Па народнай легендзе, зоркі блукаюць па небе вечна і спускаюцца на зямлю толькі ў той дзень, калі памёр святы Лаўрэнцій, ствараючы атмасферу чараўніцтва і здзяйсненні цудаў.

Св. Лаўрэнцій быў дыяканам Рымскай Царквы ў час папы Сікста II. Загадваў царкоўнай маёмасцю і апекаваў бедных. У часы ганенняў кесарам Валяр'янам, прадбачачы свой скон, раздаў царкоўную маёмасць бедным. Праз некалькі дзён пасля смерці папы Сікста прэфект Рыма захацеў канфіскаваць царкоўную маёмасць. Лаўрэнцій сабраў бедных і адказаў яму: «Вось сапраўднае багацце Царквы». Паводле легенды, быў закатаваны на распаленай рашотцы 10 жніўня 258 г. У гэты дзень штогод імя святога Лаўрэнція памінаецца ў Рымскім Каноне.

Фота: Іван Лабачэўскі

Last modified onСубота, 11 Жнівень 2018 15:03
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць