Топ-5 фота і відэа Рарат – незвычайных Імшаў, якія пачаліся ў касцёлах
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Што яны сімвалізуюць, чаму так называюцца і ў чым іх сэнс?
У каталіцкіх парафіях 1 снежня пачаліся Рараты – незвычайныя святыя Імшы, якія праводзяць толькі на працягу аднаго перыяду ў годзе, Адвэнту – часу радаснага чакання Прыйсця Збавіцеля.
З першых фота і відэа Рарат мы выбралі тыя, што апублікавалі парафіі ў Смаргоні, Радуні і Варнянах.
Рараты прысвечаныя Найсвяцейшай Панне Марыі ў знак падзякі за яе згоду прыняць Божую Волю – стаць Маці Месіі, Езуса Хрыста. Звычайна раратнія святыя Імшы адпраўляюць у 6-7 гадзін раніцы (у некаторых парафіях – па вечарах пасля заходу сонца).
Асабліва на гэтыя службы запрашаюць дзяцей, якія ўрачыста падыходзяць да алтара з ліхтарыкамі (глядзіце ніжэй).
«Адвэнт – гэта час, калі Касцёл асабліва не спіць у чаканні прыйсця Месіі. Духоўна вучымся перажываць Яго трэцяе прыйсце – паміж першым і другім: у Слове, у сакрамэнтах і ў нашай штодзённай гісторыі. Рараты дапамагаюць абудзіць у сабе дух чакання і сілкаваць сваё сэрца Словам і Нябеснай Ежай – Святой Камуніяй», – патлумачыў святар.
Раратнія святыя Імшы праводзяць у цёмны час сутак як сімвал чакання Святла з Нябёсаў – прыйсця Хрыста. Рараты пачынаюцца ў змроку, парафіяне трымаюць запаленую свечку, а падчас гімна «Слава на вышынях Богу» ў храме ўключаюць святло.
Яшчэ адна асаблівасць Раратаў – свечка, якая стаіць ля алтара і сімвалізуе Найсвяцейшую Дзеву, якая як ранішняя зара абвясціла узыход Сонца Праўды – Езуса Хрыста. А сваю назву Імшы атрымалі ад першага радка песні на латыні, якая спяваецца на ўваход святара: «Rorate coeli desuper» – «Дайце, нябёсы, росы з вышыняў».
Media
Related items
-
У чым сімвалізм, новыя дэталі і пры чым польскі святар да сітуацыі з грэка-католікамі Брэстчыны
-
Не толькі Турынская плашчаніца. Распавядаем пра яшчэ адну рэальную выяву Езуса Хрыста, пра якую вы маглі не ведаць
-
Дзе глядзець трансляцыю на Вялікдзень-2026 – падборка відэа-онлайн з касцёлаў
-
«Нельга святкаваць Вялікдзень і...» Моцнае слова арцыбіскупа Кандрусевіча на Пасху
-
Рэдкая ва ўсім свеце. У Беларусі ёсць месца, дзе просяць дапамогі ў зачацці дзіцяці