Сям'і з Лоева, якой дапамог «Карытас» і многія беларусы, вярнулі сына
- Written by Katolik.life
- Published in Соцыум
- Add new comment
Бацькі выканалі ўсе ўмовы органаў апекі.
Сям'і з гарадскога пасёлка Лоеў Гомельскай вобласці 31 жніўня вярнулі дзіцяці, раней адабранае органамі апекі. Нагадаем, гомельская Дабрачынная каталіцкая місія «Карытас-Міласэрнасць» дапамагала беднай сям'і стварыць дома ўмовы для вяртання сына. Арганізацыя аплаціла першы этап правядзенне вады ў двор, каб выканаць патрабаванні камісіі па справах непаўналетніх.
Як распавядаў Katolik.life раней, грамадзянскія сужэнцы Андрэй і Алеся жывуць бедна. Маці знаходзіцца ў дэкрэтным адпачынку, а бацька працуе на нізкааплатнай пасадзе, таму бацькі не маглі выканаць усе ўмовы, пастаўленыя камісіяй райвыканкама, для забеспячэння дзіцяці.
Пасля таго, як інфармацыю аб праблеме Андрэя і Алесі сталі распаўсюджваць у інтэрнэце, многія людзі адгукнуліся і пералічылі сужэнцам грошы, каб яны змаглі выканаць патрабаванні органаў апекі і забяспечыць усім неабходным дзіцяці. Некаторыя ахвяравалі буйныя сумы - да 200 рублёў.

Related items
-
Тыдзень на волі, але без сувязі: беларускія святары застаюцца ў Ватыкане, аднаго з іх чакае новы суд
-
Рэдкі выпадак: у раённай лякарні адкрылі каталіцкую капліцу – як яна выглядае
-
Самы папулярны хрысціянскі курс? У беларускім Касцёле пашырае ўплыў «Альфа»
-
«Ніколі такога не бачылі». Учынак святароў у Цярнопалі ўразіў нават атэістаў
-
Выйшлі на волю каталіцкія святары, асуджаныя ў Беларусі да доўгіх тэрмінаў