Звыш 6 тыс. подпісаў сабралі ў Беларусі супраць «ювенальнай юстыцыі»
- Written by Katolik.life
- Published in Соцыум
- Add new comment
Зварот з заўвагамі па канцэпцыі МУС закона «Аб супрацьдзеянні хатняму гвалту» накіравалі ў Адміністрацыю прэзідэнта.
Пралайф-актывісты Беларусі сабралі звыш 6 тысяч «папяровых подпісаў» за перагляд канцэпцыі МУС закона «Аб супрацьдзеянні хатняму гвалту». У інтэрнэце збор подпісаў не праводзіўся - у гэтым выпадку колькасць тых, хто падпісаўся, была б у разы большай. Зварот з подпісамі ўжо накіраваны ў Адміністрацыю прэзідэнта Беларусі, паведамілі Katolik.life арганізатары.
Нагадаем, прасямейныя сілы рэспублікі раскрытыкавалі канцэпцыю Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі закона «Аб супрацьдзеянні хатняму гвалту».
Першым супраць закона ў тым выглядзе, у якім яго прадставіў МУС, выступіў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, старышня Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі.
Ён упэўнены, што сцвярджэнні аб «умацаванні інстытута сям'і», якія змяшчаюцца ў Канцэпцыі, прама супярэчаць яе зместу, які атакуе традыцыйныя сямейныя каштоўнасці, глыбока супярэчыць нацыянальным, культурным, а таксама духоўным традыцыям беларускага народа.
Пра гэта ж заявіла Каардынацыйная рада грамадскіх прасямейных сіл Беларусі, у якую ўваходзяць недзяржаўныя арганізацыі «Выратаванне немаўлятаў», «Цэнтр падтрымкі сям'і і мацярынства «Мамалето», «Бацькоўства», «Горад без наркотыкаў», «Адкрытыя сэрцы», «Цэнтр падтрымкі сям'і, мацярынства і дзяцінства «Пакрова», прадстаўнікі Аб'яднанай царквы ХВЕ ў Беларусі, прадстаўнікі царквы ЕХБ і іншых арганізацый.
Каардынацыйная рада выступіла са зваротам да прэзідэнта Беларусі, у якім падрабязна распісваюцца усе супярэчнасці і наступствы прыняцця закона, і правяла збор подпісаў пад гэтым зваротам.
Related items
-
Каля Чырвонага касцёла не змог памаліцца яго былы пробашч
-
Тыдзень на волі, але без сувязі: беларускія святары застаюцца ў Ватыкане, аднаго з іх чакае новы суд
-
Самы папулярны хрысціянскі курс? У беларускім Касцёле пашырае ўплыў «Альфа»
-
Без кантактаў з прэсай і афіцыйных сустрэч правялі першыя дні ў Ватыкане вызваленыя беларускія святары
-
Вызваленых святароў прывезлі з Беларусі ў Ватыкан