BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Прэзідэнт Беларусі раскрытыкаваў законапраект аб "ювенальнай юстыцыі"

У распрацоўцы новай канцэпцыі павінны ўдзельнічаць ўрад, мясцовыя органы ўлады і грамадскія арганізацыі, лічыць прэзідэнт.

Прэзідэнт Беларусі раскрытыкаваў законапраект Міністэрства ўнутраных справаў «Аб супрацьдзеянні хатняму гвалту». Тыдзень таму ў Адміністрацыю прэзідэнта быў накіраваны зварот са звыш 6 тыс. подпісаў, якія сабралі пралайф-актывісты Беларусі. Яны выступалі за перагляд канцэпцыі закона, якую прапанавала МУС.

- Усё гэта дур, узятая перш за ўсё з Захаду. Вы можаце не перажываць, і народ хай не хвалюецца - мы будзем зыходзіць выключна з уласных інтарэсаў, нашых беларускіх, славянскіх традыцый і нашага жыццёвага вопыту, - заявіў Аляксандр Лукашэнка журналістам падчас візіту ў Івацэвічскі раён.

Прэзідэнт выказаў меркаванне, што распрацоўкай дакумента павінны займацца не ў МУС, а ў іншых структурах. Гэта і ўрад, і мясцовыя органы ўлады, і грамадскія арганізацыі.

Нагадаем, прасямейныя сілы рэспублікі раскрытыкавалі канцэпцыю Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі закона «Аб супрацьдзеянні хатняму гвалту».

Першым супраць закона ў тым выглядзе, у якім яго прадставіла МУС, выступіў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, старшыня Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі.

Ён упэўнены, што сцвярджэнні аб «умацаванні інстытута сям'і», якія змяшчаюцца ў Канцэпцыі, прама супярэчаць яе зместу, які атакуе традыцыйныя сямейныя каштоўнасці, глыбока супярэчыць нацыянальным, культурным, а таксама духоўных традыцыям беларускага народа.

Пра гэта ж заявіла Каардынацыйная рада грамадскіх прасямейных сілаў Беларусі, якая выступіла са зваротам да прэзідэнта Беларусі, у якім падрабязна распісваюцца усе супярэчнасці і наступствы прыняцця закона, і правяла збор подпісаў пад гэтым зваротам.

Last modified onНядзеля, 07 Кастрычнік 2018 21:25

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць