BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Ва ўрад Беларусі накіраваныя звыш 2,5 тыс. подпісаў за выходныя «Дзяды»

У звароце просяць даць магчымасць ушанаваць продкаў і паклапаціцца аб добраўпарадкаванні могілак

У Савет міністраў Беларусі накіраваны больш за 2,5 тыс. подпісаў за тое, каб Дзень усіх святых і Дзень памінання продкаў, 1 і 2 лістапада, у Беларусі зноў стаў выходным днём. У народзе гэтае старажытнае свята памінання памерлых называюць «Дзяды». Да 1998 году 2 лістапада быў у Беларусі непрацоўным днём - нароўні з праваслаўнай Радаўніцай, якую адзначаюць вясной. Але ўказам прэзідэнта Беларусі ад 26 сакавіка 1998 г. № 157 «Аб дзяржаўных святах, святочных днях і памятных датах у Рэспубліцы Беларусь» Дзень памяці продкаў быў прызнаны святочным, аднак працоўным днём. Тады ж былі скасаваныя выходныя панядзелкі пасля Пасхі.

Нагадаем, год таму аналагічную петыцыю ўжо накіроўвалі ва ўрад, аднак адказ паступіў з Апарата Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў. У лісце, у прыватнасці, гаварылася, што Апарат не ўпаўнаважаны вырашаць падобныя пытанні, бо «не прымае рашэнні аб аб'яўленні непрацоўнымі днямі дзяржаўных святаў, святочных дзён і памятных дат».

Таму даць адказ на новую петыцыю ініцыятары кампаніі просяць менавіта Савет Міністраў.

Апарат таксама адказваў, што «права на свабоду веравызнання, замацаванае ў Канстытуцыі, не дае вернікам ніякіх пераваг перад грамадзянамі, якія прытрымліваюцца атэістычных перакананняў - у адваротным выпадку гэта парушыць прынцып раўнапраўя грамадзян». Менавіта таму там палічылі, што «ў цяперашні час дапаўняць рэлігійныя святы, якія адзначаюцца ў Беларусі ў якасці святочных дзён, яшчэ адным, і аб'яўляць яго непрацоўным днём, немэтазгодна».

Аднак пра Дзень памяці памерлых, які адзначаецца 2 лістапада, у адказе нічога не гаварылася - нягледзячы на тое, што ў петыцыі звярталі ўвагу менавіта на праблему працоўнага дня на «Дзяды», які адзначаюць не толькі католікі, але і грамадскасць у цэлым.

У петыцыі падкрэсліваецца, што калі «Дзяды» былі непрацоўным днём, гэта давала магчымасць грамадзянам Беларусі выканаць свой абавязак сумлення і памяці, ушанаваць продкаў, паклапаціцца аб добраўпарадкаванні могілак.

У звароце нагадваюць, што праваслаўныя вернікі маюць свой дзень памяці продкаў - Радаўніцу, якая афіцыйна з'яўляецца выходным. Больш за тое, кіраўніцтва дзяржавы для зручнасці грамадзян перад Радаўніцай пераносіць працоўныя дні.

Католікі, як і многія беларусы, якія адзначаюць «Дзяды» 1 і 2 лістапада, пазбаўленыя такой магчымасці, што дае падставы казаць пра дыскрымінацыю.

Last modified onЧацвер, 01 Лістапад 2018 12:33
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць