BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

10 млн праглядаў. Гэты калядны ролік крануў свет

«Любоў - гэта падарунак», - гаворыць маці сыну, калі апошні раз віншуе з Раством

Вядучыя сусветныя медыя напісалі пра маленькі калядны відэаролік, які за тыдзень на Фэйсбуку набраў каля 10 млн праглядаў. «Love is a Gift - Christmas Short Film» - так назваў сваю стужку малады брытанскі рэжысёр і аператар Філ Бістал, які распавёў гісторыю праз 2,5-хвілінны фільм, зроблены яшчэ ў 2014 годзе. Ён апублікаваў яго цяпер у адказ на распаўсюд дарагой рэкламы і даказаў, што грошы не могуць усё.

За 50 фунтаў стэрлінгаў брытанец зрабіў віруснае відэа з гісторыі пра маладога мужчыну, які лічыць дні да Раства Хрыстовага з дапамогай звычайнага Адвэнтавага календара. Цяпер для многіх гэта проста мода і фармальнасць. Але тут хлопец уключае стары касетны плэер і чуе жаночы голас: «Прывітанне, гэта мама…»

Яна віншуе сына з Божым Нараджэннем апошні раз у жыцці. І развітваецца. «Любоў - гэта падарунак», - гаворыць маці сыну.

- Мы не абмежаваныя толькі кар’ерай і матэрыяльнымі рэчамі. Сям’я - на першым месцы, і важна, каб мы клапаціліся адзін пра аднаго», - тлумачыць ідэю рэжысёр і заклікае праз сваю працу не ператвараць падрыхтоўку да Калядаў у шоп-туры. Але паглядзець навокал. На тых хто побач. І хто заўтра, магчыма, будзе далёка.

Media

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць