У небе над Італіяй сфатаграфавалі сонечны вобраз Хрыста
- Written by Katolik.life
- Published in Соцыум
- Add new comment
На закаце над морам сонечнае святло прабілася праз аблокі і нагадала вядомы вобраз
Здымак жыхара італьянскага горада Агропалі на поўдні Апенін стаў вірусным: яго перадрукоўваюць ў сацсетках і на навінавых сайтах розных краін свету. На сваёй старонцы Альфрэда Ло Брута апублікаваў ўзрушаючае фота: на закаце над морам сонечнае святло прабілася праз аблокі і нагадала вядомы вобраз - Езуса Хрыста, які дабраслаўляе. Сам фатограф параўнаў убачанае са знакамітай статуяй Хрыста ў бразільскім Рыа-дэ-Жанейра.
Нагадаем, цяперашняя нядзеля была апошняй перад Вялікім постам - важным перыядам у жыцці хрысціянаў. У Каталіцкай царкве Вялікі пост пачынаецца ў Папяльцовую сераду, 6 сакавіка.




