Будслаў-2026: калі будзе фэст, праграма, асаблівасці
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Адбудзецца прысвячэнне Каталіцкай царквы ў Беларусі Найдаражэйшай Крыві Хрыста.
Праграму каталіцкага фэсту ў Будславе, які пройдзе 3-4 ліпеня 2026 года пад дэвізам «Богу хвала — Марыі давер — Касцёлу вернасць», апублікаваў Нацыянальны санктуарый.
Праграма істотна не адрозніваецца ад тых, што былі ў мінулыя гады, аднак мае свае асаблівасці. Традыцыйна ў пятніцу, 3 ліпеня, у 23.30 адбудзецца ўрачыстая працэсія з абразом Маці Божай Будслаўскай і свечкамі. Апоўначы пачнецца святая Імша.
У суботу, 4 ліпеня, у 11.30 запланавана галоўная ўрачыстая святая Імша. Падчас гэтай службы адбудзецца прысвячэнне Каталіцкай царквы ў Беларусі Найдаражэйшай Крыві Хрыста – з нагоды 35-годдзя аднаўлення структур КЦ у Беларусі.
Яшчэ адной асаблівасцю стане прэзентацыя першага агульнабеларускага афіцыйнага каталіцкага спеўніка, а таксама – аднаўленне шлюбных абяцанняў пар, якія вянчаліся ў 1991 годзе і цяпер адзначаюць 35-годдзе шлюбу.
Таксама праграма ўключае разважанні і малітвы праз заступніцтва святога Францішка з нагоды 800-годдзя яго смерці, то бок нараджэння для Неба.
Падрабязную праграму глядзіце ніжэй у тэкставым варыянце і на плакаце.
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Праграма фэсту
3 ліпеня (пятніца)
- 14.00-17.00 — сустрэча і прывітанне пілігрымаў,
- 18.00 — святая Імша з удзелам пілігрымаў,
- 20.00 — Акафіст у выкананні хору Грэка-каталіцкай Царквы,
- 20.30 — Марыйныя нешпары,
- 21.00 — Крыжовы шлях,
- 22.00 — Моладзевая праграма: «Моладзь да моладзі са святым Францішкам Асізскім»,
- 23.30 — Працэсія з копіяй абраза Маці Божай Будслаўскай.
4 ліпеня (субота)
- 0.00 — святая Імша,
- 2.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту,
- 6.00 — Боская літургія Грэка-каталіцкай Царквы пры галоўным алтары святыні,
- 7.00 — Гадзінкі аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі,
- 8.00 — святая Імша ў базыліцы,
- 9.00 — Фацімскі ружанец,
- 9.45 — Прэзентацыя першага агульнабеларускага афіцыйнага каталіцкага спеўніка «Божа, мы Цябе ўслаўляем» — дар Касцёлу да 35-годдзя аднаўлення яго структур,
- 10.30 — аднаўленне сужэнскіх абяцанняў з нагоды 35-годдзя шлюбу (1991 год),
- 11.30 — святая Імша,
- Акт прысвячэння Найдаражэйшай Крыві Пана нашага Езуса Хрыста Мінска-Магілёўскай мітраполіі,
- Эўхарыстычная працэсія.
На працягу ўсяго фэсту будзе магчымасць ушанавання вернікамі цудадзейнага абраза Маці Божай Будслаўскай і малітвы перад ім.

Related items
-
Дзеля пілігрымкі прапусціла выпускны – ці не пайсці зноў? Беларуска задалася пытаннем пра паломніцтвы ў Будслаў
-
Дзень нараджэння ў зняволенні адзначыў каталіцкі святар у Беларусі
-
Каталіцкія біскупы пракаментавалі ўдар па Кіева-Пячэрскай лаўры
-
Католікі ў Гродзенскай дыяцэзіі на працягу месяца моляцца за дзяржаўныя ўлады. Аб чым менавіта?
-
Трохі экзотыкі з... Бранска, дзе мясцовых католікаў амаль не засталося