Тысяча гродзенцаў выказалася супраць надпісу «Ленінскі» на ўзгорку касцёла
- Written by Katolik.life
- Published in Соцыум
- Add new comment
У выніку «Зелянбуд» адмовіўся ад сваёй ідэі
Апошнімі днямі ў Гродне кіпелі жарсці вакол работы прадпрыемства «Зелянбуд», якое вырашыла стварыць жывыя надпісы з кустоўя з назвамі раёнаў. Аднак гэтую ідэю гараджане адразу палічылі недарэчнай, паколькі адзін з надпісаў - «Ленінскі раён» - пачалі рабіць на ўзгорку ля каталіцкага храма. Як вядома, Ленін быў заўзятым атэістам, заклікаў змагацца з хрысціянствам, забіваць святароў.
Пасля таго, як рабочыя выразалі на ўзгорку грунт у выглядзе літар, у інтэрнэце з'явілася петыцыя да ўладаў гораду:
- Патрабуем адмяніць рашэнне аб стварэнні жывых надпісаў «Ленінскі раён» і «Кастрычніцкі раён» на схілах касцёла Адшукання Святога Крыжа і ніжэй ратонды па вуліцы Дарвіна, паколькі, мяркуем, што дадзеныя надпісы сказяць эстэтычнае ўспрыманне культурна-гістарычнай панарамы горада Гродна, - пішуць аўтары петыцыі. - Акрамя таго, неэстэтычна, на наш погляд, афармленне і сумніўны выбар тэксту для экспазіцыі не мае ні сэнсавай, ні культурнай каштоўнасці для ўспрымання гараджанамі і, тым больш, гасцямі горада.
Прыкладна за суткі зварот да ўладаў падпісалі амаль тысяча інтэрнэт-карыстальнікаў. А Гродзенская дыяцэзія Рымска-каталіцкай царквы таксама выступіла з заявай, у якой указана пазіцыя духавенства:
«Дадзеная ініцыятыва псуе знешні выгляд гістарычнага цэнтра горада. Надпіс таксама будзе адцягваць увагу не толькі мясцовых жыхароў, але і шматлікіх турыстаў ад знакавага месца, якім з'яўляецца найстарэйшая святыня горада - касцёл Адшукання Святога Крыжа».
І вось стала вядома, што ад сваёй ідэі «Зелянбуд» адмовіўся. На прадпрыемстве паведамілі мясцовай прэсе, што вернуць зняты грунт на схіл пагорка.
Related items
-
Каля Чырвонага касцёла не змог памаліцца яго былы пробашч
-
Пасля 10 гадоў маўчання зноў атрымаў голас арган у Дзятлаве – вось як ён гучыць
-
Тыдзень на волі, але без сувязі: беларускія святары застаюцца ў Ватыкане, аднаго з іх чакае новы суд
-
«У будні – 2-7 чалавек». Святар з Мінска пераехаў у Магілёў і дзеліцца ўражаннямі
-
«Ніколі такога не бачылі». Учынак святароў у Цярнопалі ўразіў нават атэістаў