BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Элітная адукацыя па-беларуску: хрысціянскі цэнтр запрашае на вучобу

Абвешчаны набор для вучняў пачатковай школы

Хрысціянскі Сацыяльны Цэнтр у Мінску запрашае спазнаваць праграму пачатковай школы і аб’яўляе набор у групы засвойвання дзяржаўнай школьнай праграмы на новы 2019/2020 навучальны год.

- Мы дапамагаем вучням пачатковай школы прайсці школьную праграму і атрымаць хрысціянскае выхаванне ў нас, - паведамляе каталіцкая сацыяльная установа і тлумачыць, як гэта працуе.

1. Ваша дзіця пераводзіцца на хатняе навучанне ў дзяржаўнай пачатковай школе

2. Мы дапамагаем засвоіць школьную праграму

3. Дзеці здаюць экзамены ў школе і атрымоўваюць дзяржаўны атэстат

4. 100% нашых дзяцей здае іспыты

5. Падчас засвойвання праграмы ў Сацыяльным Цэнтры дзеці выхоўваюцца ў хрысціянскім духу і маюць магчымасць спазнаць шмат дадатковых дысцыплін не ахопленых школьнай праграмай: дадатковыя замежныя мовы, музыка, мастацтва і іншыя.

У Хрысціянскім Сацыяльным Цэнтры адзначаюць, што тут дапамагаюць дзецям атрымаць элітную адукацыю па-беларуску і стацца добрымі хрысціянамі. Наконт аплаты за навучанне ва ўстанове гавораць наступнае:

- Мы некамерцыйная арганізацыя. Ахвяраванні бацькоў ідуць выключна на зарплаты і ўтрыманне будынка.

Адрас: Мінск, Серафімовіча 19 (ст. метро «Пралетарская»)

Кантакт: сястра Часлава Навіцкая +375 29 17 06 169

Рэцэпцыя +375 17 343 99 17 samaranin18@gmail.com

Media

Last modified onНядзеля, 28 Ліпень 2019 22:06
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць