BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Для сабакі-пілігрыма, жорстка збітага ў Даўгінаве, шукаюць гаспадароў

Пса выратавалі і назвалі Багданам - як падоранага Богам

Дзікі выпадак адбыўся ў вядомай каталіцкім паломнікам вёсцы Даўгінава Вілейскага раёна. Тут штогод спыняюцца некалькі пешых пілігрымак, якія накіроўваюцца ў Будслаў. Нярэдка да паломніцтва далучаюцца сабакі - яны становяцца ўлюбёнцамі пілігрымаў, іх кормяць, і жывёлы ідуць разам з пілігрымамі ў Будслаў да Божай Маці.

Так было і сёлета. Некалькі сабак ішлі з рознымі пілігрымкамі, і адзін з сабак не пайшоў у Будслаў, а застаўся ў Даўгінаве. Валанцёры з Вілейкі шукалі ягоных старых і новых гаспадароў, але ніхто не адгукаўся.

І вось на днях стала вядома, што з сабакам здарылася бяда: жывадзёры жорстка яго збілі і кінулі гінуць у грамадскую прыбіральню. Мяркуецца, што жывёлу білі малатком і свідравалі цела дрылём.

У прыбіральні сабаку заўважыла мясцовая жыхарка Наталля Млечка і паведаміла пра гэта заа-абаронцам. Валанцёры з групы «Дапамога бяздомным жывёлам у Вілейцы» выклікалі МНС - ратавальнікі дасталі небараку з прыбіральні і паведамілі пра здарэнне ў міліцыю. Па словах валанцёраў, двое мужчынаў падазраюцца ў жорсткім абыходжанні з жывёлай, зараз праводзіцца праверка.

Тым часам валанцёры забралі сабаку з Даўгінава і адвезлі да ветэрынараў, дзе жывёлу выратавалі. На лячэнне і харчаванне сабаку праз інтэрнэт сабралі 200 рублёў, неабходных для ўтрымання пса. Цяпер ён амаль у парадку.

- Сабачку клічам Багданам - падораны свету Богам, - распавялі заа-абаронцы.

Для Багдана зноў шукаюць гаспадароў, а пакуль ён знаходзіцца на ператрымцы.

Media

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць