Для сабакі-пілігрыма, збітага у Даўгінаве, па-ранейшаму шукаюць гаспадароў
- Written by Katolik.life
- Published in Соцыум
- Add new comment
Вясёлага, прыязнага пса вылечылі валанцёры
Гісторыя пра Багдана ўсё ніяк не дачакаецца шчаслівага фіналу, кажуць валанцёры. Нагадаем, гаворка ідзе пра сабаку, над якім здзекаваліся у Даўгінаве, збіўшы яго і выкінуўшы ў выграбную яму вулічнай прыбіральні.
У пасёлак сабака прыйшоў разам з адной з пешых пілігрымак, якія накіроўваліся ў Будслаў. Валанцёры з Вілейкі шукалі яго старых і новых гаспадароў, але ніхто не адгукаўся. А неўзабаве стала вядома, што з сабакам здарылася бяда: жывадзёры жорстка яго збілі і кінулі гінуць у грамадскі туалет. Валанцёры з групы «Дапамога бяздомным жывёлам у Вілейцы» выклікалі МНС - ратавальнікі дасталі небараку з прыбіральні.
Валанцёры забралі сабаку з Даўгінава і адвезлі да ветэрынараў, дзе жывёлу выратавалі. На лячэнне і харчаванне сабаку праз інтэрнэт сабралі грошы. Сабачку назвалі Багданам - падораны свету Богам >
З таго часу для пса шукаюць гаспадароў, а пакуль ён знаходзіцца на ператрымцы. Багдана хацелі забраць некалькі чалавек, але па розных прычынах гэтага не адбывалася.
- На злосць нелюдзям сабачка выжыў, мы яго вылечылі і шукаем яму гаспадара! Пішыце ўсе, хто неабыякавы да гэтага бясконца прыязнага, вясёлага, гуллівага, маладога (каля паўтары гады) сабачкі! Першапачаткова было столькі жадаючых забраць Багданчыка! Дзе ж вы цяпер, дарагія нашы! Мы вельмі спадзяемся, што Багданчык здабудзе сваё шчасце! І ў тое, што вы, як вялікі пісьменнік, дапІшыце сваёю добрай рукой гэтую пранізлівую гісторыю, дасце ёй шчаслівы фінал, - камэнтуюць у групе «Дапамога бяздомным жывёлам у Вілейцы».
Там пакінулі тэлефон для сувязі: +375 29 5063707.
Related items
-
Вось як аднавілі капліцу, якую знёс п'яны кіроўца на Смаргоншчыне
-
Упершыню ва ўсёй Беларусі не адбылася малітва на месцы гібелі ахвяр рэпрэсій. Апошнім быў Гомель
-
Усяго тры чалавекі ў Расіі вучацца ў каталіцкай семінарыі. А як у суседніх краінах?
-
Папа Рымскі з лякарні патэлефанаваў Пуціну – каб выратаваць дзве тысячы чалавек
-
Цуды – кожны дзень. У Будславе распавядаюць, як і каму дапамагла Божая Маці