BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Унікальная аперацыя: ватыканскія медыкі раздзялілі сіямскіх блізнят

Маці дзяўчынак пажадала, каб дачок хрысціў Папа Рымскі

У ватыканскай педыятрычнай клініцы Bambino Gesu была праведзена беспрэцэдэнтная аперацыя па раздзяленні сіямскіх блізнятаў з рэдкімі характарыстыкамі.

Гаворка ідзе пра дзвюх дзяўчынак з Цэнтральнаафрыканскай Рэспублікі, якія нарадзіліся з рэдкім відам зрастаннем – у патылічнай частцы галавы. Аперацыя па іх раздзяленні стала першай, апісанай у літаратуры. Дагэтуль былі вядомы два выпадкі раздзялення сіямскіх блізнятаў з “вертыкальным” зрастаннем, гэта значыць верхнімі часткамі галавы, але не патыліцамі.

Дырэктар ватыканскай клінікі, Марыэла Энак, пазнаёмілася з бацькамі дзяўчынак падчас візіту ў Бангі ў 2018 г., дзе пры падтрымцы Bambino Gesu быў адкрыты дзіцячы шпіталь. На той момант прайшло ўсяго некалькі дзён пасля нараджэння блізнятаў.

Дзякуючы спецыяльнаму Фонду па міжнароднай гуманітарнай дзейнасці пры бальніцы Святога Пасаду дзяўчынкі былі дастаўлены ў Рым, дзе прайшлі курс нейрарэабілітацыі, поўную дыягностыку і падрыхтоўку да аперацыі.

У мае 2019 г. адбылося першае хірургічнае ўмяшанне, у ходзе якога было пачата раздзяленне крывяноснай сістэмы. Другая аперацыя адбылася ў чэрвені 2019 г. і прадугледжвала раздзяленне сінусаў галаўнога мозга.

5 чэрвеня 2020 г., адбылася заключная аперацыя па канчатковым раздзяленні блізнятаў. Яна працягвалася 18 гадзін з удзелам больш чым 30 спецыялістаў. Былі раздзелены чарапная каробка, затым у дзвюх асобных аперацыйных дзяўчынкам аднавілі цвёрдую мазгавую абалонку, чарапную каробку і скурнае покрыва.

Праз месяц пасля аперацыі дзяўчынкі адчуваюць сябе добра і пасля перыяду рэабілітацыі змогуць весці нармальнае жыццё, якое не будзе будзе нічым адрознівацца ад жыцця іх аднагодак. Маці дзяўчынак выказала жаданне, каб сакрамэнт хросту ім удзяліў Папа.

vaticannews.va/be

Last modified onСерада, 08 Ліпень 2020 16:15
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць