Засталіся без печкі. Парафію Чырвонага касцёла паспрабавалі канчаткова выселіць
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Соцыум
- Add new comment
Прымусілі пазбавіцца печкі – адзінага сродку ацяплення
У свята Святой сям'і, 30 снежня, касцёльны камітэт і святароў парафіі Святога Сымона і святой Алены ў Мінску спрабавалі выселіць з плябаніі – адзінага памяшкання, якое пакуль застаецца даступным для вернікаў пасля закрыцця Чырвонага касцёла.
Нагадаем, плябанію ўлады патрабавалі вызваліць яшчэ ў кастрычніку, і адключылі там ваду і ацяпленне. Таму пробашчу ксяндзу Уладзіславу Завальнюку давялося паставіць там печку, а дровы для яе прывозілі вернікі з Мінскага раёна.
Аднак цяпер прымусілі пазбавіцца і печкі, матывуючы гэта пажарнай бяспекай. Вернікі пакуль змаглі адстаяць сваё права знаходзіцца ў плябаніі, але пагроза высялення застаецца – памяшканне могуць апячатаць як і ўвесь храм. Таму ў парафіі заклікаюць не спыняць малітоўную падтрымку, асабліва цяпер, калі ксёндз Уладзіслаў застаўся ў цалкам халодным памяшканні.
- Адбылася спроба супрацоўнікамі КУП "Мінская спадчына" і МНС выселіць з плябаніі святароў з Чырвонага касцёла. Спроба не ўдалася. Цяпер будынак застаецца цалкам бяз цяпла. Таксама сёння была адключана вада, - пракаментавалі ў парафіі.
Media
Related items
-
Надзея, маўчанне, малітва. Што цяпер са святарамі, якія хутка могуць пакінуць Беларусь
-
Папа Рымскі сустрэўся з беларускім Нобелеўскім лаўрэатам Алесем Бяляцкім
-
Дамінікане ў Кіеве паказалі наступствы атакі па горадзе і пашкоджанні кляштара
-
Паглядзіце на католікаў у сталіцы Башкартастана – там пабудуюць першы каталіцкі храм
-
Выпускнікі прыйшлі ў касцёлы, каб падзякаваць Богу і папрасіць дабраславення