У Ватыкане прагучалі стрэлы: аўто на вялікай хуткасці прарвалася да палаца Папы
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Соцыум
- Add new comment
Кіроўца быў у цяжкім псіхафізічным стане, ён затрыманы.
Увечары 18 траўня аўтамабіль, які рухаўся на вялікай хуткасці, прарваўся ў Ватыкан праз уваход святой Ганны, дзе месцяцца кантрольныя пасты Папскай швейцарскай гвардыі і ватыканскай жандармерыі.
Нягледзячы на ўказанні швейцарскіх гвардзейцаў, якія перапынілі яму доступ без адпаведных дазволаў, ён ненадоўга выехаў за браму, каб здзейсніць манеўр, вярнуцца на вялікай хуткасці і прарвацца праз пасты, паведамляе vaticannews.va/be.
Спрабуючы спыніць аўтамабіль, інспектар жандармерыі страляў з пісталета па пярэдніх колах машыны, трапіўшы ў яе, але машына ўсё роўна працягнула рух. Быў хутка перададзены сігнал трывогі, ахоўнікі зачынілі брамы, якія вядуць у заднюю частку базілікі святога Пятра, Ватыканскія сады і на плошчу святой Марты.
Кіроўцы ўдалося даехаць да панадворку святога Дамаса ля Апостальскага палаца. Тут ён самастойна выйшаў з машыны і быў затрыманы супрацоўнікамі праваахоўных органаў.
Наш канал в Telegram – только важное. Подписаться >
"Мужчына ва ўзросце каля 40 гадоў быў неадкладна падвергнуты агляду медыкамі Упраўлення аховы здароўя і гігіены Дзяржавы Ватыкан, якія канстатавалі сур'ёзны стан псіхафізічных змен. У цяперашні час гэты чалавек знаходзіцца ў турэмнай камеры ў новым памяшканні казармы жандармерыі, якая знаходзіцца ў распараджэнні судовых органаў”, - паведаміла Зала друку Апостальскай сталіцы.
Related items
-
Яшчэ адзін касцёл закрыюць у Мінску. Што пра гэта і іншыя балючыя пытанні распавялі біскупы Папе Рымскаму?
-
«Уся каталіцкая Беларусь моліцца». Як адрозніваецца афіцыйнае і неафіцыйнае жыццё Касцёла
-
Папулярны праваслаўны манах з Гомеля раскрытыкаваў Ватыкан і моцна памыліўся
-
Вакол Чырвонага касцёла ў Мінску будуюць сцяну. Што гэта можа быць?
-
Пра ксяндза Акалатовіча няма звестак ужо паўтара месяцы