Байкер здзяйсняе «кругасветку па Беларусі» і распавядае пра старадаўнія касцёлы
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Соцыум
- Add new comment
Прыгажосцю храмаў захапляюцца і расійскія турысты, якія зараз масава наведваюць Беларусь.
Матацыкліст Леанід Дарашук з Брэста ладзіць падарожжа па краіне, якое ён назваў «кругасветкай па Беларусі». Блогер паказаў свой маршрут – ён практычна паўтарае контуры рэспублікі і пралягае праз Гродна, Мінск, Браслаў, Полацк, Віцебск, Магілёў, Гомель.
Фотасправаздачы ён публікуе на сваёй старонцы ў сацсетцы. Найбольш частыя здымкі – сэлфі на фоне старадаўніх каталіцкіх і праваслаўных храмаў. У пастах байкер коратка распавядае пра іх гісторыю.
Сапраўды, касцёлы – гэта тыя цікавосткі, якія найбольш папулярныя ў турыстаў. Прычым, не толькі беларускіх, але і расійскіх – яны цяпер масава прыязджаюць у Беларусь.
Наш канал в Telegram – только важное. Подписаться >
У сваіх водгуках расіяне часта захапляюцца прыгажосцю беларускіх касцёлаў, публікуюць іх здымкі. Асабліва папулярны ў расійскіх турыстаў – Чырвоны касцёл у Мінску, які, на жаль, зачынены ўжо больш за 9 месяцаў.
Media
Related items
-
Упершыню ў Беларусі (ці ў свеце?) асвяцілі абраз, створаны штучным інтэлектам
-
У Чырвоным касцёле ў Мінску адновяць страчаныя роспісы
-
Спрэчных канцэртаў у касцёле ў Брэсце больш не будзе? Так вырашылі ўлады, але не касцёльныя
-
Чырвоны касцёл у Мінску не адкрыюць своечасова. Стаў вядомы новы тэрмін
-
«Духоўны комплекс» пабудуюць у Пружанах. Але штосьці тут не так