BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

У Курапатах заўважылі новыя факты вандалізму

Зноў апаганеныя крыжы – у тым ліку ў памяць Вацлава Ластоўскага і рэпрэсаваных палякаў.

Мемарыяльны комплекс ва ўрочышчы Курапаты пад Мінскам 2 кастрычніка наведала група каталіцкіх вернікаў. Перад гадавінай «Ночы расстраляных паэтаў» – расправай сталінскага рэжыму над беларускай інтэлігенцыяй – яны прыйшлі сюды памаліцца за ахвяраў масавых расстрэлаў рэпрэсаваных і за тых, хто несправядліва пакутуе цяпер, за найхутчэйшае вырашэнне крызісу ў Беларусі.

Падчас наведвання гэтага месца масавых пахаванняў ахвяр сталінскіх рэпрэсій вернікі заўважылі новыя выпадкі вандалізму – абразлівымі надпісамі апаганеныя крыжы. У тым ліку – асвечаны крыж памяці Вацлава Ластоўскага, беларускага грамадска-палітычнага дзеяча, публіцыста, этнографа, які таксама быў расстраляны сталінскім рэжымам у 1938 годзе.

«На крыжы Ластоўскаму зноў з'явілася слова «упырь», а на крыжы ў памяць польскіх ахвяр савецкіх рэпрэсій напісана «Сидите в «Крэсах» ляхи! Припоминайте плахи…», – распавялі Katolik.life вернікі.

Крыж памяці Ластоўскага, які таксама з'яўляецца адным з заснавальнікаў беларускай дзяржаўнасці, апаганьваюць ужо не ўпершыню. А апошні раз пра апаганьванне крыжоў у Курапатах станавілася вядома ў траўні 2023 года. Пра пошук і пакаранне вінаватых у вандалізме на гэтым месцы памяці і смутку афіцыйныя ведамствы ні разу не паведамлялі.

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

Дарэчы, у Расіі з'явіліся факты знішчэння месцаў памяці ахвяр савецкіх рэпрэсій. У Варкуце знеслі крыж у гонар вязняў ГУЛАГа, у Якуцку знік мемарыял ссыльным католікам, паведамляў паблік «Хрысціянская Расія». А ў Цвярской вобласці на тэрыторыі мемарыяла рэпрэсаваным усталявалі бюст Сталіна – ініцыятара рэпрэсій, ахвярамі якіх сталі мільёны савецкіх грамадзян: яны былі расстраляныя, сасланыя ў лагеры, дзе многія загінулі з-за нечалавечых умоў.

Last modified onПанядзелак, 02 Кастрычнік 2023 17:21
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць