«Усё гэтак жа спявае падчас шлюбаў». Відэа з песняй святара б'е рэкорды
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Соцыум
- Add new comment
Ксёндз выконвае не толькі знакамітую «Алілуя», пра якую часта просяць маладыя, але і іншыя песні.
Апублікаванае намі ў 2014 годзе відэа з вянчання ў касцёле ў Слоніме, падчас якога святар павіншаваў маладых выкананнем песні «Алілуя» працягвае набіраць прагляды і каментары. Ролік мае ўжо больш за 1,5 млн праглядаў і звыш 3,3 тыс. каментароў, што можна аднесці да рэкордаў папулярнасці хрысціянскага кантэнту ў Беларусі.
Нагадаем, пробашч рыма-каталіцкай парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Слоніме ксёндз Ігар Анісімаў праспяваў для маладых падчас шлюбу знакамітую песню «Алілуя» Леанарда Коэна на рускай мове. Вясельныя відэааператары зрабілі кліп, які дагэтуль масава глядзяць і каментуюць.
У сувязі з гэтым Katolik.life даведаўся ў слонімскай парафіі, ці служыць яшчэ там ксёндз Ігар і ці радуе па-ранейшаму спевамі.
«Так, ён спявае, як і раней – і падчас святых Імшаў, і падчас шлюбаў. Але новых запісаў, на жаль, няма. Спявае не толькі «Алілуя», але і іншыя песні. Многія маладыя, ведаючы пра талент ксяндза Ігара, загадзя просяць яго праспяваць падчас вянчання. А для многіх выкананне песні становіцца сюрпрызам», – распавялі ў парафіі.
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Фота: instagram.com/photo_by_varvara
Media
Related items
-
«Вялікая бяда». Двум святарам у Беларусі не працягнулі дазвол на служэнне – без пастыраў засталіся адразу шэсць (!) парафій
-
Пытанні каталіцкаму святару задала аўдыторыя Threads. Адно аказалася моўным
-
Немцы з'ехалі, беларусы памерлі, святароў выслалі. Што стала з католікамі Валгадонска, дзе знеслі храм
-
У Мінску прэзентавалі план «Залатой Горкі» са скверам на могілках, якога там быць не можа
-
У буйным горадзе Расіі знеслі каталіцкую капліцу і адправілі яе дэталі на фронт