BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

З дзвярэй Чырвонага касцёла знік дакумент аб апячатванні. Рэстаўрацыя ўжо пачалася?

Спыталі пра гэта ў парафіі святога Сымона і святой Алены ў Мінску.

Апошнія 15 месяцаў дзверы Чырвонага касцёла ў Мінску былі апячатаныя – мінчане і турысты прывыклі бачыць цэнтральны ўваход у храм з прылепленай паперай і пячаткамі адміністрацыі Маскоўскага раёна. Нагадаем, касцёл быў апячатаны 26 верасня 2022 года пасля пажару пры дзіўных абставінах.

І вось у пачатку студзеня на свежых здымках, якія турысты апублікавалі ў сацсетках, Katolik.life заўважыў, што дакумента аб апячатванні на дзвярах больш няма. Як мінімум да 25 снежня, на Божае Нараджэнне, ён яшчэ быў.

Не, храм, на жаль, не адкрылі, але, магчыма, туды пусцілі рабочых для правядзення намечаных уладай рамонтных работ? Было заяўлена, што пачатак будаўнічых работ па праекце рэканструкцыі плануецца ў 1 квартале 2024 года, які ўжо пачаўся.

Аднак у каталіцкай парафіі святога Сымона і святой Алены адказалі, што пакуль не заўважылі якіх-небудзь работ у храме. Па звестках вернікаў, праектна-каштарысная дакументацыя яшчэ праходзіць ўзгадненні і працы могуць пачацца не раней за вясну. Напярэдадні вернікі прасілі дапусціць іх да прац па рэканструкцыі.

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

Мінскі гарвыканкам і адміністрацыя Маскоўскага раёна пакуль нічога не паведамлялі на гэты конт. Што ж з пячаткай на дзвярах? Магчыма, хтосьці яе сарваў, альбо гэта зрабілі самі ўлады па нейкай прычыне.

Last modified onЧацвер, 04 Студзень 2024 19:02
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць