Звыш 500 тысяч ахоўных медальёнаў перадаў беларус ва Украіну
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Соцыум
- Add new comment
Медальёны з выявай Панны Марыі і Арханёла Міхала дастаўляюць валанцёры тым, чыё жыццё пад пагрозай. У водгуках распавядаюць аб цудоўных выпадках.
Звыш 551 тысячы «цудоўных медалікаў» з выявай Найсвяцейшай Панны Марыі, Божай Маці з Зарваніцы і Святога Арханёла Міхала перадаў на фронт ва Украіне адзін з беларускіх каталіцкіх вернікаў. Пра яго незвычайнае місіянерства мы ўжо распавядалі роўна год таму – тады колькасць перададзеных ахоўных медальёнаў яшчэ не дасягала 200 тысяч. Выходзіць, што ўсяго за год удалося знайсці і перадаць на фронт больш за 350 тысяч медальёнаў.
Нагадаем, яшчэ з самага пачатку вайны на ўсходзе Украіны ў 2014 годзе беларус пачаў арганізоўваць перадачу на Данбас «цудоўных медалікаў». Увесь гэты час ён працягваў такую дзейнасць, а з пачаткам поўнамаштабнага расійскага ўварвання стаў арганізоўваць перадачу медальёнаў для ўсіх рэгіёнаў Украіны, дзе ідуць баявыя дзеянні.
Вернік шукае іх, «выпрошвае», як правіла, у Польшчы, а таксама знаходзіць шляхі перадачы пасылак, валанцёраў ва Украіне, якія бясплатна раздаюць ахоўныя медальёны ўсім ахвотным. У першую чаргу – вайскоўцам і ўсім, чыё жыццё знаходзіцца пад пагрозай. Гэтыя медальёны называюць «нябесным сродкам індывідуальнай і калектыўнай абароны», ён засцерагае «ад усяго злога, нядобрага і нячыстага».
Нярэдка беларус атрымлівае водгукі, сярод іх – такі аповед валанцёра пра нядаўнюю гісторыю:
«У канцы траўня мы адпраўлялі сеткі мінамётчыкам у Харкаўскую вобласць. Я ўклаў медальёны ў сетачкі і адправіў у бліжэйшы аддзяленне Новай пошты, якое знаходзіцца кіламетрах у 20 ад лініі баявога сутыкнення. Мне тэлефануюць і кажуць: усё, што ехала ў тое аддзяленне, згарэла. Прыляцела ракета і спаліла аддзяленне. Але якім жа было маё здзіўленне, калі я ўбачыў у дадатку НП, што сеткі цэлыя ляжаць на іншым складзе. Памылка аператара або машына не паспела даехаць? Сеткі з медальёнамі ацалелі і служаць цяпер хлопцам добрай абаронай. На медальёнах Божая Маці з Езусам і Архістратыг Міхаіл. На фота тыя самыя сеткі».
Акрамя таго, нярэдка прыходзяць сведчанні аб цудам уратаваных жыццях тых, хто носіць гэтыя медальёны.
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Related items
-
Незвычайна пачалі месяц малітвы Ружанца ў Гудагаі
-
Нунцыю і біскупу не дазволілі сустрэцца са зняволенымі святарамі
-
«Сустрэліся два энерджайзеры». Незвычайную пару абвянчаў біскуп
-
Стаў вядомы загадкавы «Асаблівы госць» Юбілею моладзі ў Брэсце
-
Папулярны праваслаўны манах з Гомеля раскрытыкаваў Ватыкан і моцна памыліўся