BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Дзяўчынку, якой дапамагалі ў Смаргоні, не ўратавалі. У касцёле за яе адправяць Імшу

Памерла Мілана, якая ў свае 12 гадоў захаплялася гімнастыкай, добра вучылася, даведалася пра страшны дыягназ і мужна перажывала пакуты.

У каталіцкай парафіі святога Арханёла Міхала ў Смаргоні 25 кастрычніка пройдзе пахавальная Імша па 14-гадовай дзяўчынцы. Гэта Мілана Матук, на лячэнне якой збіралі ахвяраванні. У ноч на 24 кастрычніка Мілана адышла ў вечнасць.

У пачатку 2023 года дзяўчынцы, якая захаплялася гімнастыкай, добра вучылася, паставілі страшны дыягназ — злаякасная астэасаркома вялікабярцовай косткі.

Апошняе паведамленне аб лячэнні Міланы было датавана вераснем 2023 года – ёй рабілі экстранную аперацыю па эндапратэзаванні, затым яна зноў трапіла на аперацыйны стол. Неўзабаве пачала хадзіць з дапамогай мыліц, але наперадзе чакаў чарговы курс хіміятэрапіі.

Святая Імша пачнецца ў пятніцу а 12-й, затым пахавальны абрад працягнуць на могілках.

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць