BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Іншае меркаванне: не трэба баяцца Лабубу і астатніх цацак-«монстраў»

Бацькам важна назіраць, як дзіця гуляе з любымі цацкамі.

Адзіная ў апошні час тэма, якая выклікала ў сацсетках больш-менш жывую дыскусію каталіцкіх вернікаў Беларусі – перасцярога святара-экзарцыста адносна цацак Лабубу.

Таму мы вырашылі працягнуць тэму, каб не ўводзіць вернікаў у зман – тым больш, што многія не пагадзіліся са святаром – і прывесці альтэрнатыўныя меркаванні.

Як мы адзначалі, відэа было размешчана на канале, які прасоўвае канспіралогію – верагодна, аўтары выкладалі святару інфармацыю пра Лабубу ў духу тэорыі змовы, таму ў яго і склалася адпаведнае меркаванне.

У цэлым, зыходзячы з агляду выступаў іншых святароў на гэтую тэму, можна зрабіць выснову, што ні Лабубу, ні іншых цацак-«монстраў» баяцца не варта і не трэба забараняць дзецям гуляць з імі.

Пра гэта кажа, напрыклад, праваслаўны святар, які вядзе канал у TikTok. Ён падкрэслівае, што бацькам важна назіраць, як дзіця гуляе з любымі цацкамі, нават звычайнымі лялькамі – дае ёй магчымасць быць добрай, або выкарыстоўвае як агрэсара і разбуральніка:

«Калі сцэнар добразычлівы, то любы монстр можа дапамагчы дзіцяці. Калі сцэнар агрэсіўны, то бацькам варта ўмяшацца».

Падобныя меркаванні выказалі і некаторыя каталіцкія святары Беларусі, якія маюць адпаведныя досвед і спецыялізацыю. Яны таксама адзначаюць, што не трэба баяцца цацак, і што калі наступствы ад гульні з «монстрамі» і могуць узнікаць, то толькі ў сукупнасці з фактарамі духоўнага жыцця чалавека.

Прыводзім таксама меркаванне аднаго са свецкіх вернікаў, крыху перафразаванае:

«Размовы пра тое, што д'ябал у цацках, Хагі Вагах, у чорціках з рожкамі на вокладках могуць быць на карысць самому злому духу з-за змяшчэння акцэнтаў. Можа, лепш казаць, што д'ябал у шлюбнай нявернасці, у гатоўнасці прадаць усё за грошы, славу і ўладу, у рэальным глыбокім пакланенні папсовым кумірам, у адсутнасці міласэрнасці, у сваім цэлюлітным Эга, што д'ябал там, дзе мы не чуем блізкага свайго...»

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

Media

@priestnikolai

Лабубу: милая игрушка или происки дьявола? Мнение православного священника Эта игрушка захватила интернет,ее покупают и дети, и взрослые. Одни восхищаются милыми зверюшками, другие уже называют их происками дъявола. Дети видят игрушки иначе. То, что кажется страшным родителям, ребенок может воспринимать как нормальное и даже симпатичное. Все зависит от игры, ее содержание, контекста жизни ребенка, отношений, в которые он погружен. Исследования показали, что часто дети играют с монстрами, как с обычными куклами: кормят, укладывают спать, заботятся. Это помогает ребенку осознать, что все мы разные, принять отличия. В какой-то мере это даже развивает терпимость к другим людям. Родителям стоит не бояться, а наблюдать, как ребенок играет с любой игрушкой: дает возможность ей быть доброй или использует как агрессора-разрушителя? Важно следить за тем, чтобы игра не имитировала насильственные действия. Если сценарий доброжелательный, то даже чудище помогает ребенку освоить эмоции. Если агрессивный,то нужно вмешаться, даже если речь идет про простую куклу. Помните, если ребенок окружен любовью и ведет вместе с родителями духовную жизнь, никакая игрушка не впустит в его душу зло.

♬ оригинальный звук - Николай
Last modified onСубота, 19 Ліпень 2025 19:43
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць