Вакол Чырвонага касцёла ў Мінску будуюць сцяну. Што гэта можа быць?
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Соцыум
- Add new comment
Праект прадугледжвае аднаўленне агароджы храма.
Адначасова з рэканструкцыяй Чырвонага касцёла ў Мінску (святога Сымона і святой Алены) вакол храма будуюць шэрую сцяну, заўважылі вернікі. Магчыма, гэта будучая агароджа, якая з'явіцца ля касцёла. Таксама гэта можа быць часовая супрацьпажарная сцяна.
Агароджа была вакол касцёла адпачатку, калі храм быў пабудаваны, больш за сто гадоў таму.

У дакументацыі тэндара па рэканструкцыі мы знайшлі ліст Міністэрства культуры, у якім гаворыцца аб «аднаўленні агароджы на падставе матэрыялаў навукова-даследчых работ з выкарыстаннем аўтэнтычных слупоў і накрывачных элементаў, аднаўленнем страчаных каваных элементаў».

Паводле аднаго з адмыслоўцаў, ад гістарычнай агароджы сапраўды засталіся аўтэнтычныя фрагменты ў выглядзе бутаванага муру і чатырох каменных слупоў.

Ёсць меркаванне, што ў агароджы даўно няма ніякай патрэбы:
«З боку плошчы рэзка панізілі ўзровень дарогі і атрымаўся перапад вышыняў. Ранейшая агароджа, якая была з роўных доўгіх стальных прэнтаў, абараняла ад коней і выпадковага быдла. А цяпер навошта яна?»
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Related items
-
Колькі ахвяруюць за хрост у касцёле, абмеркавалі ў Гродне
-
Пачынаецца новы этап рэканструкцыі Чырвонага касцёла ў Мінску. Пра што гэта сведчыць?
-
Асаблівы выпадак: каталіцкі санктуарый у прыватным парадку наведаў старшыня райвыканкаму
-
Каталіцкі біскуп далучыўся да акцыі дзяржаўнага клубу, але па-свойму
-
Аднаўляць не было чаго. Чаму ў Навагрудку разабралі будынак кляштара, патлумачыў вернік