Нечаканыя падрабязнасці руйнавання капліцы на Смаргоншчыне распавёў мясцовы жыхар
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Соцыум
- Add new comment
Калі б капліца не «спыніла» п'янага кіроўцу, магла б здарыцца трагедыя.
Пасля дарожнага інцыдэнту, калі ў вёсцы Расла Смаргонскага раёну кіроўца аўто зруйнаваў прыдарожную каталіцкую капліцу, падрабязнасцяў ад афіцыйных крыніц дагэтуль не з'явілася.
Як кіроўца здзейсніў ДТЗ, ці быў ён п'яны – не паведамілі. Аднак мы заўважылі ў сацсетцы расповед мясцовага жыхара, які сцвярджае, што ведае, як усё адбылося. Паводле яго, 25-гадовы кіроўца быў у стане моцнага алкагольнага ап'янення і спяшаўся, каб забраць са школы дзіця.
На дарогу пад колы раптоўна выскачылі гусі, што паспрыяла аварыі. Адна з птушак загінула. Нагадаем, пасля ўдару ў капліцу аўто перавярнулася і таксама было цалкам разбіта, аднак кіроўца цудам не пацярпеў.

Калі ўсё гэта праўда, атрымліваецца, што магла б здарыцца яшчэ большая трагедыя – калі б кіроўца даехаў да школы, забраў дзіця і вяртаўся з ім дадому ў стане моцнага ап'янення ён мог бы трапіць у аварыю разам дзіцём.
Паводле мясцовага жыхара, кіроўца сам жыве ў вёсцы Расла недалёка ад зруйнаванай капліцы. Дзіця, за якім ён быццам бы ехаў, – не яго роднае.
Пацвердзіць усё гэта немагчыма, але такія падрабязнасці распавядаюць адзін аднаму вяскоўцы. Тое, што кіроўца быў моцна п'яны, сцвярджаюць у каментарах яшчэ некалькі мясцовых жыхароў.
Разбураная капліца была гісторыка-культурным помнікам XIX стагоддзя, таму акрамя пакарання на ДТЗ кіроўцу, верагодна, давядзецца выплочваць дзяржаве буйную суму. Мы знайшлі звесткі пра падобны выпадак, які адбыўся таксама ў Смаргонскім раёне ў 2021 годзе: тады п'яны кіроўца толькі пашкодзіў капліцу XIX стагоддзя на тэрыторыі Каранёўскага сельсавету. Згодна з заключэннем эксперта філіяла «Белрэстаўрацыі», шкода склала звыш 10 тысяч рублёў, якія праз суд па пазове раённага пракурора спагналі з вінаватага.
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Related items
-
Беларусь «не павінна адчуваць сябе ізаляванай, адкінутай» – Папскі пасланнік
-
Кардынал Гуджэроці звярнуўся да дзяржслужачых і ўсіх жыхароў Беларусі
-
Старадаўнюю капліцу знесла аўто ў Смаргонскім раёне: якой яна была
-
Яшчэ адзін касцёл закрыюць у Мінску. Што пра гэта і іншыя балючыя пытанні распавялі біскупы Папе Рымскаму?
-
«Уся каталіцкая Беларусь моліцца». Як адрозніваецца афіцыйнае і неафіцыйнае жыццё Касцёла