Гістарычную капліцу аднаўляюць у Стоўбцах: дапамагаюць мясцовыя прадпрыемствы
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Соцыум
- Add new comment
Тут будуць знаходзіцца парэшткі «цудатворцы Стаўбцоўскага».
Каталіцкая парафія ў Стоўбцах аднаўляе гістарычную капліцу, якая знаходзілася пры разбураным савецкай уладай касцёле святога Казіміра. У 1958 годзе быў знішчаны ўвесь комплекс разам з капліцай святога Дамініка, але ў 2023 годзе парафія атрымала ў карыстанне зямельны ўчастак, дзе знаходзіўся гістарычны храм.
На гэтым месцы ладзілі раскопкі і знайшлі склепы касцёла і парэшткі Слугі Божага Фабіяна Малішоўскага, якога называюць «цудатворцам Стаўбцоўскім».
Як мы распавядалі, у гістарычным месцы ўжо аднавілі браму-званіцу, а цяпер адбудоўваюць капліцу, у склепах якой знаходзілася да Другой сусветнай вайны труна Слугі Божага. Тут жа, верагодна, зноў размесцяць яго астанкі.
Раней паведамлялася, што таксама ў планах – аднавіць склепы касцёла, дзе знаходзяцца пахаванні фундатараў і манахаў-дамініканцаў.
Парафія паказала магчымы праект копіі капліцы і ўсяго комплексу. Ці стане капліца прыгажэйшай за арыгінал – «залежыць ад фінансавання», адзначыў пробашч парафіі ксёндз Ігар Лашук.
UPD: Мы выказвалі здагадку, што, верагодна, у фінансаванні праекту па аднаўленні капліцы ўдзельнічае «падсанкцыйны» бізнэсовец Аляксандр Зайцаў. З ім раней супрацоўнічаў стаўбцоўскі пробашч і паведамляў, што той ахвяроўваў грошы на будаўніцтва новага касцёла святога Казіміра.
У наступным допісе на сваёй старонцы ксёндз Ігар Лашук зняпраўдзіў удзел бізнэсоўца ў аднаўленні капліцы і патлумачыў:
«Тое, што я маю сяброўскія зносіны з бізнесменамі, не значыць, што аўтаматычна яны будуць мне нешта фінансаваць ці фінансуюць. На сёння прадпрыемствы Стаўпеччыны мне дапамагаюць адраджаць іх жа спадчыну і парафіяне. І ў мяне гэта афіцыйна задакументавана».
Media
Related items
-
Пакінуць Беларусь вымушаныя кусташ санктуарыя ў Браславе і яшчэ двое польскіх святароў
-
Вытрывалі. Усе леташнія выпускнікі Гродзенскай семінарыі стануць святарамі
-
У Беларусі – двое новых каталіцкіх святароў. Што пра іх вядома?
-
«Чорны анёл» ля духавенства. Ці не прынясе матэрыяльная карысць духоўную шкоду?
-
Інфаркт, цяжкі стан. З'явіліся звесткі пра зняволенага ў Беларусі святара і яго абвінавачванне