BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

У віцебскім касцёле замалявалі частку фрэскі, але не з Пуціным

Якога героя зафарбавалі і чаму фрэска з Пуціным стала яшчэ больш актуальнай?

У касцёле святога Антонія ў Віцебску, які стаў «зоркай інтэрнэту» ў 2017 годзе праз з'яўленне незвычайных фрэсак, заўважылі змены. Нагадаем, у адной са сцэн, дзе адлюстраваныя сучасныя персанажы, пазналі Уладзіміра Пуціна, які кланяецца Немаўляці Езусу і прыносіць яму дары.

Ужо тады гэта выклікала дыскусію, а праз гады тым больш карціна можа выклікаць супярэчлівыя пачуцці. Аднак фрэска і цяпер засталася ў храме, а вось адзін з герояў іншай, галоўнай фрэскі, знік.

Якую важную дэталь карціны зафарбавалі і чаму фрэска з Пуціным застаецца дарэчнай і стала яшчэ больш актуальнай?

Зразумела, што на фрэсцы з сучаснымі «трыма каралямі» не падпісана, што сярод іх канкрэтна Пуцін. Але менавіта яго бачаць на карціне. Здавалася б: як чалавек, які вядзе кровапралітную вайну і ў якой загінулі, як сцвярджаецца, звыш мільёна чалавек, можа быць прадстаўлены як мудрэц, які пакланяецца Богу?

Аднак цяпер гэтая сцэна бачыцца яшчэ больш актуальнай, чым пры яе стварэнні ў 2017 годзе, калі пра вайну нават не думалі. Узгадаем, як ранейшы пробашч парафіі ксёндз Вячаслаў Барок тлумачыў ідэю фрэскі.

Самае важнае ў гэтай сцэне – прыйсце у свет Езуса Хрыста, дзякуючы чаму з'явілася магчымасць адкруціць гісторыю назад. Гэта азначае, што злу будзе пакладзены канец і яно ўпадзе на калені. Не таму, што крыважэрны чалавек пакаецца, не па сваёй волі, але па волі Бога ён аддасць тое, што ўзяў бяспраўна. Гэта значыць, на фрэсцы паказана трагедыя чалавека, які паквапіўся на забаронены плод і цяпер вяртае яго.

Будзе так, як прарочыць Ісая: «Воўк і ягня будуць карміцца разам, і леў, як вол, будзе есці сена». Значыць, крыважэрнасці больш не будзе.

Дык вось, фрэска са «злом» у храме засталася, а «дабро» замалявалі. На алтарнай фрэсцы знікла фігура жанчыны, якая навярнулася да Бога. На карціне была намаляваная сцэна Другога Прыйсця Хрыста: двое мужчын ад Яго ўцякаюць, а жанчына абарочваецца і глядзіць на Яго.

Цяпер засталіся толькі мужчыны, якія збягаюць. Чым не дагадзіла жанчына — аголенымі плячыма або чымсьці яшчэ, — невядома. Але некаторыя бачаць у гэтым сімвалізм: у сучаснай Беларусі не хочуць пакідаць месца тым, хто глядзіць на Святло, на Бога.

Мы заўважылі змены толькі цяпер, хоць гэта частка фрэскі была зафарбаваная ўжо даволі даўно, але пасля пераломнага для Беларусі 2020 году.

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

Last modified onЧацвер, 11 Снежань 2025 16:48
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць