«Дарогу перайшлі тры зубры». Святар распавёў пра каляду, на якой «звяроў было больш за людзей»
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Соцыум
- Add new comment
Па дарозе ў аддалены пасёлак святар сустрэў адразу некалькі відаў лясных жывёлаў.
Пробашч каталіцкай парафіі ў Росіцы на Віцебшчыне, вядомы прапаведнік айцец Аляксандр Жарнасек распавёў у сваім пабліку пра незвычайную сустрэчу. Святар адправіўся ў аддалены пасёлак Асвея, каб здзейсніць традыцыйны калядны душпастырскі візіт да мясцовых вернікаў.
Па дарозе святар сустрэў адразу некалькі відаў лясных жывёлаў і сфатаграфаваў іх. Айцец Аляксандр напісаў з гумарам:
«Будні вясковага святара. Такой была каляда ў Асвеі. Тры зубры перайшлі мне дарогу пад Росіцай. Пасля былі чатыры ласі. Алень быў даволі блізка і для мяне гэта рэдкасць. Ну а казулі хадзілі брыгадамі – гэта норма. Карацей, дзікіх звяроў было яўна больш чым людзей на калядзе».
Шлях ад Росіцы да Асвеі ідзе ўздоўж лесу, але на здымках відаць, што святар прайшоў і ляснымі сцежкамі. Ён таксама падзяліўся замалёўкамі зімовай прыроды і здымкамі зруйнаваных будынкаў.
Related items
-
Чаму ў Беларусі мала святароў і жадаючых імі стаць – меркаванні вернікаў
-
50 – 100 кіламетраў кожную нядзелю: у Беларусі – востры недахоп каталіцкіх святароў
-
Святар на Магілёўшчыне раздаў сваю маёмасць парафіянам: «Добра не мець нічога, акрамя дзвюх вопратак»
-
Кранальныя кадры: новыя святары благаславілі семінарыстаў і сваіх настаўнікаў
-
Надзея, маўчанне, малітва. Што цяпер са святарамі, якія хутка могуць пакінуць Беларусь