BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Масленіца замест Казіміра: як дэградавалі Казюкі ў Гродне, ад якіх засталася толькі назва

Каб сумясціць несумяшчальнае – Масленіцу і Казюкі – абралі дзень, які не падыходзіць ні да аднаго, ні да другога свята.

Сёлета адроджанаму ў Гродне фестывалю рамеснікаў Казюкі, прымеркаванаму да дня святога Казіміра, спаўняецца 25 год. Аднак гэта важная традыцыя ўсё болей у заняпадзе.

Апошні раз фестываль ладзілі як самастойнае мерапрыемства ў 2021 годзе і тады фармальна ён яшчэ захоўваў статус міжнароднага, дзякуючы удзельнікам з Украіны.

Затым фестываль пачаў прадстаўляць толькі беларускіх майстроў, а сам ён стаў часткай масленічных гулянняў, што з'яўляецца нонсэнсам.

Сёлета сітуацыя ўвогуле абсурдная. Казюкі зноў сумясцілі з Масленіцай і прызначылі на дату, калі для свята святога Казіміра (4 сакавіка) яшчэ рана, а для Масленіцы ўжо позна.

Фестываль «Гродзенскі разгуляй», у межах якога адбудуцца Казюкі, запланавалі на 28 лютага. Але галоўны акцэнт – на Масленіцы. У праграме – масленічны парад, канцэрты, лазанне на слуп і спальванне пудзіла.

Пры тым, што сёлета апошні дзень Масленіцы, якая фармальна звязаная з Вялікім постам у праваслаўных, – 22 лютага. А 28 лютага будзе ўжо першая нядзеля Вялікага посту ў Праваслаўнай царкве.

Прыкметаў святкавання Масленіцы з хрысціянскім сэнсам, а не паганскім, не было і раней, аднак даты масленічнага тыдня ў праваслаўных дагэтуль трымаліся. Цяпер жа, каб ізноў сумясціць несумяшчальнае – Масленіцу і Казюкі – абралі дзень, які не падыходзіць ні да аднаго, ні да другога свята.

Таксама няма ніякіх узгадак, з нагоды чаго ўвогуле святкуюцца Казюкі – у гонар каталіцкага святога Казіміра, які 4 сакавіка адыйшоў у вечнасць менавіта ў Гродне, – апекуна народаў Вялікага княства літоўскага і Польшчы, а таксама рамеснікаў. Гэта падкрэсліваюць падчас знакамітага Казюкаса ў Вільні, дзе ладзяць шэсце з фігурай святога Казіміра.

У Гродне такога не было, а цяпер няма нават узгадак апекуна рамеснікаў. Таму гродзенскія Казюкі разам з абрадам спальвання пудзіла ствараюць уяўленне, што фестываль нібыта звязаны з паганскай Масленіцай. Ад традыцыі засталася толькі назва.

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць