Уратаваць капліцу. У сацсетцы задалі пытанне – мы знайшлі адказ
- Written by qwerty
- Published in Соцыум
- Add new comment
Старадаўняя каталіцкая капліца на Віцебшчыне можа пачаць разбурацца. Хто павінен яе адрамантаваць?
Як мы заўважылі, у сацсетку выклалі свежыя здымкі старадаўняй прыдарожнай капліцы ў вёсцы Гарадзец Шаркаўшчынскага раёна Віцебскай вобласці. Аўтар фота занепакоеная станам капліцы: «Куды можна звярнуцца, каб паправілі дах капліцы? Вельмі прыгожая, шкада, калі пачне разбурацца ад дажджоў».
Мы таксама зацікавіліся лёсам і гісторыяй капліцы і высветлілі, хто павінен сачыць за яе станам. Бліжэйшы каталіцкі храм да капліцы знаходзіцца ў суседняй вёсцы – Лужкі.
Але аказалася, што капліца не адносіцца да маёмасці парафіі і не звязаная з ім.
Гэтая капліца з фігурай Езуса Хрыста, які нясе крыж, стаіць на кургане, які, паводле легенды, са слоў мясцовых пажылых людзей, быў абсыпаны французскімі жаўнерамі, якія адступалі з Расіі пасля кампаніі Напалеона. Нібыта кожны жаўнер прыносіў па адным боце зямлі і сыпаў на целы забітых таварышаў.

Аднак капліца была пабудавана ў 1775 годзе, тады як адступленне Напалеона адбывалася значна пазней – у 1812 годзе. Магчыма, французскія жаўнеры і насыпалі курган на месцы капліцы, але першапачаткова яна не мела да іх ніякага дачынення.
На самой справе гэтая капліца – частка сядзібнага комплексу Зіберг-Плятэраў, пабудаванага ў канцы XVIII стагоддзя. Яна з'яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю, помнікам архітэктуры, як пазначана ў Банку звестак аб гісторыка-культурнай спадчыне Беларусі.
З гэтага вынікае, што сачыць за яе станам павінен дзяржаўны орган, на балансе якога знаходзіцца аб'ект. Гэта можа быць мясцовы сельвыканкам (Лужкоўскі) – як у выпадку з руінамі касцёла ў Драгічынскім раёне.
Але з капліцай сітуацыі асаблівая. Яе ўласнікам можа быць і сельгаспрадпрыемства «Гарадзец». Менавіта гэтая гаспадарка з'яўляецца ўладальнікам некаторых аб'ектаў комплексу сядзібы Зіберг-Плятэраў. Сам палац выкарыстоўваецца часткова для адміністрацыі сельгаспрадпрыемства.
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Related items
-
Беларускі біскуп у Польшчы: жыць у згодзе, нягледзячы на палітычную кан'юнктуру
-
Год ціхай барацьбы. Як пачуваецца Тадэвуш Кандрусевіч, які ўжо больш за год праходзіць хіміятэрапію
-
Рамонт Чырвонага касцёла ў Мінску быў прыпынены. Чаму – даведаліся вернікі
-
Парафію зняволенага ў Беларусі святара наведаў Мітрапаліт і благаславіў помнік, выробнік якога таксама арыштаваны
-
У Будславе ўсталявалі ўязны знак з выявай Панны Марыі