BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Папа прыняў на аўдыенцыі кіраўніка Еўрапарламента

На думку старшыні Еўрапарламента Каталіцкі Касцёл заўсёды прапануе не толькі падтрымку, але і крытычны аналіз і сваё асаблівае бачанне будучыні еўрапейскага праекта.

30 кастрычніка 2014 г. папа Францішак прыняў на аўдыенцыі старшыню Еўрапейскага парламента Марціна Шульца, які затым сустрэўся з кардыналам Дзяржсакратаром Пьетра Паралінам. Удзельнікі спаткання абмеркавалі тэмы, якія ўяўляюць агульную цікавасць, а таксама маючы адбыцца 25 лістапада 2014 г. візіт Святога Айца ў Страсбург, падчас якога Пантыфік звернецца да еўрадэпутатаў з прамовай. У якасці падарунку Папа ўручыў Марціну Шульцу ружанец і памятны медаль, адліты з нагоды чарговай гадавіны яго пантыфікату.

Марцін Шульц, у якасці старшыні Еўрапарламента, не першы раз наведвае Ватыкан з афіцыйным візітам. Тут ён ужо сустракаўся з папам Францішкам 11 кастрычніка 2013 г. Менавіта тады, ён запрасіў Пантыфіка выступіць перад Еўрапейскім парламентам. Успамінаючы пра візіт св. Яна Паўла ІІ у законадаўчую структуру Еўрасаюза, нямецкі сацыял-дэмакрат адзначаў, што “для Еўрапарламента было б вялікім гонарам пачуць зноў выступленне Святога Айца, яго словы прадбачання, салідарнасці і надзеі”.

На думку старшыні Еўрапарламента Каталіцкі Касцёл заўсёды прапануе не толькі падтрымку, але і крытычны аналіз і сваё асаблівае бачанне будучыні еўрапейскага праекта. Таму выступленне папы Францішка з’яўляецца асабліва важным, адзначыў палітык падчас мінулагодняга візіту.

radiovaticana.va

Last modified onПятніца, 31 Кастрычнік 2014 10:52
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць