BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Папа: Касцёлу не трэбныя святары-клерыкалы і святары-чыноўнікі

Ва ўдзячнай памяці кожнага з нас запісаны імёны і абліччы тых шматлікіх святароў, якія сфармавалі нас і заразілі сваім прыкладам.

Сваё жыццё яны правялі сярод людзей у парафіі, выхоўваючы дзяцей і суправаджаючы сем’і, наведваючы хворых і клапоцячыся аб бедных, разумеючы, што “адмова ад іншых, каб не пабрудзіцца, з’яўляецца самым вялікім брудам”. Гэтыя словы напісаў Святы Айцец у сваім пасланні да італьянскіх біскупаў, якія 10 лістапада 2014 г. вечарам пачалі пасяджэнне епіскапату.

Францішак нагадаў, што святыя святары – гэта грэшнікі, якім было даравана, і праз гэта яны самі сталі сапраўднымі інструментамі прабачэння. Яны прамаўляюць сваёй цярплівасцю і настойлівасцю. Яны не сталі “духоўнымі турыстамі”, вечна нявызначанымі і незадаволенымі. Пантыфік падкрэсліў, што такія святыя святары не бяруцца з ніадкуль. Яны былі “выкаваны” праз фарміраванне, якое не заканчваецца з завяршэннем семінарыі. Святар назаўжды застаецца вучнем Хрыста, таму павінен быць падобным на Яго і спазнаваць святарскую тоеснасць, якая даецца яму зверху.

У сваім звароце да італьянскіх біскупаў, сабраных у Асізі, Святы Айцец падкрэсліў, што Касцёлу не трэбныя святары-клерыкалы або людзі, чые паводзіны аддаляюць іншых ад Бога, ці святары-чыноўнікі, якія шукаюць свайго суцяшэнне здалёк ад Пана. Пантыфік нагадаў іерархам, што адным з іх галоўных абавязкаў з’яўляецца ўмацаванне і падтрымка святароў, праз якіх мацярынства Касцёла дасягае людзей.

radiovaticana.va

Last modified onАўторак, 11 Лістапад 2014 18:08
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць