Ксёндз атрымаў «дармаедскі ліст» і патлумачыў, ці маюць святары афіцыйную працу, заробак і пенсію
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
На фоне дыскусіі аб далейшым лёсе звольненага пробашча Чырвонага касцёла ўзнікла пытанне: дзе і за што ўвогуле жывуць святары пры сыходзе з пасады?
Аказалася, што ў канцы ліпеня адзін з каталіцкіх святароў у Беларусі атрымаў ліст ад мясцовай камісіі па каардынацыі работы па садзейнічанню занятасці насельніцтва. У лісце святару паведамілі, што звесткі пра яго знаходзяцца ў базе дадзеных працаздольных грамадзян, не задзейнічаных у эканоміцы.
Гэта стандартны «дармаедскі ліст», які рассылаюць беларусам, што не маюць афіцыйнага працаўладкавання і не плацяць падаткі, у якім папярэджваецца, што з такіх грамадзян спаганяецца поўная аплата камунальных паслуг па месцы рэгістрацыі. Камісія прапануе пацвердзіць занятасць у эканоміцы або дапамагчы ўладкавацца на працу.
Святар патлумачыў, чаму гэта здарылася. Ён падкрэсліў, што па законе, духоўных асобаў не ўключаюць у базу незанятых у эканоміцы:
«Магчыма, дыяцэзія перастала падаваць у гэтыя камісіі спісы святароў – раней нас не ўключалі ў «базу дармаедаў» паводле гэтых спісаў. А цяпер пачалі ўзнікаць такія пытанні. Я іх часова вырашыў – даслаў у камісію тлумачэнне і даведку, што служу ў парафіі».
Аднак афіцыйна працаўладкавацца ў парафіі святар не можа – бо яна мае абмежаваныя фінансавыя магчымасці:
«Каб плаціць стаўку і падаткі, весці дакументацыю... Ведаю, што ў нас такіх парафій дастаткова шмат».
У сувязі з гэтым святар адзначыў, што у Каталіцкім Касцёле пераважна няма зарплаты ў духавенства – ні ў дзеючых, ні ў эмэрытаў (пенсіянераў):
«Бывае, што і ёсць, але ўсё ж пераважна няма. Святар звычайна ажыццяўляе асабістае ўтрыманне за кошт ахвяраванняў, якія атрымліваюцца за цэлебрацыю святой Імшы. Для таго, каб весці нармальнае і нават годнае жыццё, гэтага дастаткова».
Што тычыцца ўтрымання на пенсіі (выплата ад дзяржавы – мінімальная з-за адсутнасці стажу), то яно залежыць ад таго, як гэта пытанне вырашыць сам святар:
«Не сустракаў, каб біскуп вызначаў парафію, у якой будзе знаходзіцца святар на пенсіі – звычайна гэта адбываецца па дамоўленасці з пробашчам парафіі. Сустракаў, што святар можа жыць у доме эмэрытаў і дапамагаць нейкай парафіі, можа жыць на плябаніі нейкай парафіі як рэзідэнт, дапаможны святар, можа карыстацца ўласнай маёмасцю [напрыклад, бацькоўскі дом, свая кватэра] і дапамагаць у нейкай парафіі, праводзіць рэкалекцыі».
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Related items
- У сустрэчы біскупаў Еўразіі ў Астане ўдзельнічаюць беларускія іерархі
- Папа Рымскі выступіў за адзіны дзень Пасхі для ўсіх Цэркваў
- Па справе ксяндза Акалатовіча завершана следства: «Нунцый даў надзею»
- Папа Рымскі: Дыктатуры не прыносяць карысці і заканчваюцца кепска
- «Надыходзіць момант». Будслаў зноў патрабуе дапамогі – і вось чаму