Папа выступіць у Еўрапарламенце і Радзе Еўропы
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
Пантыфік паднясе тэматычныя дары: голуба міру і анёла міру.
Апостальскі візіт Святога Айца ў еўрапейскія структуры ў Старсбургу будзе самым кароткім за ўсю гісторыю папскіх замежных пілігрымак – яго працягласць складзе каля 4 гадзін. Візіт не будзе насіць душпастырскага і літургічнага характару: Францішак не наведае мясцовую каталіцкую супольнасць і ніводзін са страсбургскіх касцёлаў. Пілігрымка будзе абмежавана выключна візітамі ў Еўрапейскі парламент і Савет Еўропы. Менавіта таму, у яе рамках не прадугледжана сустрэча з Франсуа Аландам, Прэзідэнтам Францыі, на тэрыторыі якой знаходзіцца Страсбург.
Дата гэтага падарожжа выбрана не выпадкова. Папа дачакаўся чарговых выбараў у Еўрапарламент, якія прайшлі летам 2014 г., каб звярнуцца да абноўленага складу заканадаўчага органу Еўрасаюза напачатку яго працы. Наведванне еўрапарламентарных структур менавіта ў Старсбургу, а не ў Брусэлі ці Люксембургу, абумоўлены тым, што ў французскім горадзе знаходзіцца таксама і Савет Еўропы, які Папа атрымаў запрашэнне наведаць раней.
У склад дэлегацыі, якая будзе суправаджаць Пантыфіка, акрамя высокіх ватыканскіх іерархаў, увойдуць: кардынал Рэйнхард Маркс, у якасці старшыні Камісіі Біскупскіх Канферэнцый краін Еўрапейскага Саюза (СОМЕСЕ) і кардынал Пэтэр Эрдо, у якасці Рады Біскупскіх Канферэнцый Еўропы (CCEE).
Дары папы Францішка для еўрапейскіх структур будуць звязаны тэмай міру. Прадстаўнікам Еўрапарламента Святы Айцец уручыць мазаіку з гербам Еўрасаюза і выявай галуба міру, выкананую ў ватыканскай Фабрыцы св. Пятра, а прадстаўнікам Савета Еўропы – бронзавую скульптуру “Анёла міра”.
Падчас пералёту з Рыма ў Стасбург, Святога Айца будуць суправаджаць 45 журналістаў, акрэдытаваных пры Зале Друку Апостальскай Сталіцы.