Мітрапаліт Кандрусевіч згуляе ў футбол у чэмпіянаце святароў
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
Маладзечна стала трэцім па ліку горадам, які збірае вакол сябе футбольных заўзятараў сярод каталіцкага духавенства.
Турнір пройдзе ў Маладзечне 24 лістапада. Удзел у ім пацвердзілі ўсе чатыры дыяцэзіі Беларусі. Удзельнікам чэмпіяната ў трэці раз стане і Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. «Удзел у чэмпіянаце пацвердзілі прадстаўнікі ўсіх дыяцэзій Беларусі.
Формула турніра: кожная каманда згуляе з кожнай наступнай», — распавёў Сatholic.by кс. Павел Салабуда, адзін з арганізатараў турніра. План турніру: 12.00 — святая Імша (парафіі Св. Казіміра ў Маладзечне) 14.00 — цырымонія адкрыцця і пачатак гульняў (лядовы Палац) 19.00 — цырымонія закрыцця і ўзнагароджванне ўдзельнікаў.
Маладзечна стала трэцім па ліку горадам, які збірае вакол сябе футбольных заўзятараў сярод каталіцкага духавенства. Упершыню чэмпіянат па міні-футболе сярод беларускіх каталіцкіх святароў прайшоў у Лідзе ў 2012 годзе, летась турнір праходзіў у Лепелі. Пераможцамі абодвух турніраў станавілася футбольная каманда святароў з Гродзенскай дыяцэзіі.
Related items
-
У Мінску пасля 200 дзён зняволення судзяць каталіцкага святара
-
Спрэчных канцэртаў у касцёле ў Брэсце больш не будзе? Так вырашылі ўлады, але не касцёльныя
-
Паранены святар у Польшчы даў сведчанне аб Евангеллі на мільённую аўдыторыю
-
У Мінску легендарны майстар адкрыў дабрачынны барбершоп. Ён каталіцкі
-
У Беларусі пробашча касцёла забралі ў войска. Але не надоўга