BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

2015 год аб’яўлены ў Касцёле Беларусі Годам навяртання

Навяртанне ў самым глыбокім значэнні гэтага слова, - гэта змена мыслення, а таму і адмова ад логікі эгаізму, лёгкасці, кампрамісу са злом.

У межах духоўнай падрыхтоўкі да 100-годдзя фацімскіх аб’яўленняў, згодна з праграмай, устаноўленай Канферэнцыяй Каталіцкіх Біскупаў Беларусі, 2015 год аб’яўлены ў Касцёле Беларусі Годам навяртання.

«Ён прыгадвае нам, што заклік да навяртання датычыць не толькі людзей, якія жывуць далёка ад Бога, не толькі тых, хто страціў дар веры ці ўблытаўся ў сур’ёзнае маральнае зло», — адзначае ў сваім пасланні на Адвэнт старшыня беларускага епіскапату біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.

Год навяртання стане працягам трохгадовага цыклу падрыхтоўкі да юбілею 100-годдзя фацімскіх аб’яўленняў, якое будзе адзначацца ў 2017 годзе. Так, 2014 год прайшоў у Беларусі як Год малітвы, 2015 стане Годам навяртання, а 2016 — Годам надзеі.

Старшыня беларускага епіскапату дадае, што навяртанне з’яўляецца дарогай і заданнем кожнага хрысціяніна, які ўсведамляе асабістыя слабасці і абмежаванні, і прагне з дапамогай ласкі ўвесь час нанова вызваляцца з няволі граху і ўсё больш адкрывацца на дар Божай любові, што праяўляецца перш за ўсё ў прабачэнні і адкупленні.

«Навяртанне ў самым глыбокім значэнні гэтага слова, — гэта змена мыслення, а таму і адмова ад логікі эгаізму, лёгкасці, кампрамісу са злом і прыняцце праўды Евангелля як адзінай дарогі, што беспамылкова вядзе нас да паўнаты жыцця ў Хрысце», — заключае біскуп.

Catholic.by

Last modified onЧацвер, 27 Лістапад 2014 13:32
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць