Папа Францішак сустрэўся з лідэрамі мусульман у Турцыі і праваслаўным патрыярхам Барталамеем I
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
Пантыфік заявіў аб неабходнасці сумеснай дзейнасці мусульман і хрысціян на карысць развіцця і міру.
Пра неабходнасць супольнай дзейнасці мусульман і хрысціян на карысць развіцця і міру, казаў папа Францішак падчас свайго візіту ва ўпраўленне па рэлігійных справах Турэцкай Рэспублікі (Дыянет) – самы высокі дзяржаўны орган суніцкай мусульманскай большасці, які займаецца каардынаваннем дзейнасці рэлігійных арганізацый у краіне. Звяртаючыся да кіраўніка ўпраўлення прафесара Мехмета Гёрмеза Святы Айцец падкрэсліў, што добрыя адносіны і дыялог паміж хрысціянскімі і мусульманскімі лідэрамі ўяўляюць сабой яснае пасланне да гэтых супольнасцяў, аб тым, што ўзаемная павага і сяброўства магчымыя, нягледзячы на адметнасці. Гэта пасланне асабліва каштоўна сёння, калі цэлыя народы пакутуюць ад войнаў, напружанасці, міжэтнічных і міжрэлігійных канфліктаў і іншых бедстваў, лічыць Францішак.
Гаворачы пра трагічную сітуацыю ў Сірыі і Іраку Папа адзначыў, што па прычыне дзейнасці адной экстрэміскай і фундаменталіскай групоўкі пакутуюць цэлыя супольнасці, асабліва хрысціяне і язіды. “У якасці рэлігійных лідэраў, мы маем абавязак асудзіць насілле над годнасцю і правамі чалавека. Жыццё чалавека – дар Бога Стварыцеля – мае сакральны характар, падкрэсліў Святы Айцец. Францішак адзначыў важнасць супольных намаганняў накіраваных на пошук выйсця з сітуацыі. Гэта, на яго думку, патрабуе супрацоўніцтва паміж усімі зацікаўленымі бакамі: палітычнымі і рэлігійнымі лідэрамі, прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці, усімі людзьмі добрай волі.
Адказнасць у першую чаргу, ляжыць на рэлігійных супольнасцях, перакананы Папа. Шчырае жыццё згодна з супольнымі духоўнымі скарбамі хрысціян і мусульман, можа перамяніць жыццё і даць надзейную аснову годнасці і братэрству паміж людзьмі, сказаў ён. Напрыканцы прамовы Пантыфік выказаў задавальненне добрымі адносінамі паміж турэцкім упраўленнем па рэлігійных справах і Папскай радай па міжрэлігійным дыялогу, што на яго думку, з’яўляецца знакам надзеі для свету, які вельмі патрабуе міру, бяспекі і росквіту.
Андрэй і Пётр былі братамі па крыві, але сустрэча з Хрыстом перамяніла іх у братоў у веры і любові, братоў у надзеі Уваскрослага Пана. Гэта супольная надзея не расчаруе, таму што грунтуецца не на бедных чалавечых сілах, але на вернасці Бога. З такімі словамі папа Францішак звярнуўся да Патрыярха Канстантынопальскага Барталамея І, падчас экуменічнай малітвы ў патрыяхальнай царкве св. Георгія, у Фанары 29 лістапада 2014 г. Пантыфік і праваслаўны лідэр разам памаліліся аб адзінстве Касцёла, удзялілі прысутных благаслаўленні і правялі прыватную сустрэчу, падчас якой Францішак уручыў Барталамею І копію мазаікі з выявай благаслаўляючага Хрыста, арыгінал якой знаходзіцца побач з магілай св. Пятра, у ватыканскай базыліцы.
Related items
- Тым, хто не можа на Радуніцу памянуць блізкіх у храме, прапануюць гэта зрабіць дыстанцыйна і бясплатна
- Як у вёсках праходзяць Маёвыя набажэнствы, паказалі на Гродзеншчыне
- Названа «лепшае фота» з палярным ззяннем – над прыдарожным крыжам
- Над дамамі і храмамі: здымкамі яркага палярнага ззяння дзеляцца ў сетках
- Святары з Шуміліна застаюцца ў зняволенні, таксама была затрымана парафіянка