У Касцёле пачынаюцца незвычайныя Імшы пры свечках на ўзыходзе сонца - Рараты
- Written by Katolik.life
- Published in Царква
- Comments (2)
Службы прысвечаны Панне Марыі за яе згоду прыняць Божую Волю і нарадзіць Збавіцеля.
У перыяд Адвэнту, часу падрыхтоўкі да Божага Нараджэння, у рыма-каталіцкіх святынях усяго свету праходзяць незвычайныя святыя імшы - Рараты. Гэта адмысловыя службы, прысвечаныя Найсвяцейшай Панне Марыі як знак падзякі за яе згоду прыняць Божую Волю. У гомельскім касцёле Рараты будуць праходзіць кожны дзень у 7.00 акрамя нядзелі на працягу ўсяго Адвэнту. А ў 6.15 штодня акрамя суботы і нядзелі вернікаў запрашаюць у храм на Ютрань.
Да такога ранняга часу ў касцёле збіраюцца дзясяткі вернікаў: гэта не толькі бабулі і сёстры законныя, але і працуючыя парафіяне, некалькі студэнтаў і школьнікаў, што прыходзяць перад пачаткам працоўнага дня пакланіцца Панне Марыі і асвяціць свае сённяшнія справы.
- Адвэнт - гэта час, калі Касцёл асабліва чувае ў чаканні прыходу Месіі. Духоўна вучымся перажываць Яго трэцяе прышэсце - паміж першым і другім: у Слове, у сакрамэнтах і ў нашай штодзённай гісторыі. Таму запрашаю да больш актыўнага літургічнага жыцця. Прыходзьце на Рараты, каб абудзіць у сабе дух чакання і сілкаваць сваё сэрца Словам і Нябеснай ежай - Святой камуніяй. Наша Айчына не тут - яна на Нябёсах! - заклікае вернікаў пробашч.
Раратнія святыя імшы праходзяць на ўсходзе сонца. Яго чаканне сімвалізуе чаканне прышэсця Хрыста. Рараты пачынаюцца ў змроку, кожны вернік трымае запаленую свечку, а падчас гімну «Хвала на вышынях Богу» ў царкве ўключаюць святло.
Яшчэ адна асаблівасць Раратніх імшаў - свечка, якая стаіць ля алтара і сімвалізуе Найсвяцейшую Панну, што як світанак абвясціла ўзыход Сонца Праўды - Ісуса Хрыста.
А сваю назву імшы атрымалі ад першага радка песні на латыні, якая спяваецца на ўваход святара: «Rorate coeli desuper» - «Крапеце, нябёсы, згары».
Related items
- Манахіня ў Гродна здымае на відэа, як стварае вышыўку на літургічных прадметах
- Мінская моладзь распрацавала шпалеры для смартфонаў на Адвэнт
- У касцёлах пачаліся асаблівыя службы – Рараты. Як яны праходзяць, паказалі ў Пінску
- Топ-3 фота незвычайнага афармлення касцёлаў на Адвэнт
- Гаворыць і паказвае Бог. Што азначае свята Хрыста Валадара, якое адзначаюць католікі
RSS-стужка каментароў гэтага запiсу