Папа: вайна не вырашае праблем, а заўсёды стварае новыя
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
Францішак чарговы раз звярнуўся да міжнароднай супольнасці з заклікам не адносіцца з абыякавасцю да ўмоваў, у якіх вымушаны жыць бежанцы.
Вайна – гэта заўсёды зло, якое ніколі не вырашае праблем, але заўсёды стварае новыя, сказаў папа Францішак 30 лістапада 2014 г, падчас апошняга пункту свайго апостальскага падарожжа ў Турцыю – сустрэчы з маладымі бежанцамі. У спатканні з Пантыфікам прынялі ўдзел каля 50 мусульманскіх і хрысціянскіх юнакоў і дзяўчат з Сірыі і Іраку, а таксама некаторых рэгіёнаў Турцыі. Усе яны знайшлі прытулак у салезіянскім араторыі, які дзейнічае пры стамбульскім катэдральным касцёле. Францішак чарговы раз звярнуўся да міжнароднай супольнасці з заклікам не адносіцца з абыякавасцю да ўмоваў, у якіх вымушаны жыць бежанцы, пакласці канец прычынам, што прымушаюць людзей пакідаць свае дамы і блізкіх і ствараць умовы для вяртання тых, хто пакінуў радзіму. “Я звяртаюся да палітычным лідэраў, каб лічыліся з тым, што вялікая большасць іх народаў жадае міру, нават калі часам больш не мае сілы і голасу, каб прасіць аб ім!”, сказаў Пантыфік.
Святы Айцец заклікаў маладых бежанцаў не трапляць у роспач, і з Божай дапамогай працягваць спадзявацца на лепшую будучыню, нягледзячы на цяжкасці і перашкоды, на якія вымушаны адказваць зараз.
Перш чым накіравацца ў аэрапорт, каб вярнуцца ў Рым, Пантыфік здзейсніў нечаканы візіт у адну са стамбульскіх бальніц, каб наведаць там цяжка хворага Армянскага Патрыярха Стамбульскага і ўсёй Турцыі Месроба ІІ.
Related items
-
Яшчэ адзін касцёл закрыюць у Мінску. Што пра гэта і іншыя балючыя пытанні распавялі біскупы Папе Рымскаму?
-
Стала вядома, што беларускі біскуп сказаў Папе Рымскаму: «Мы ўсе стомленыя вайной»
-
«Дзе няма справядлівасці, няма дзяржавы». Папа Рымскі – пра важныя аспекты жыцця грамадства
-
«Мы гэтага хацелі?» Ціхія галасы расійскіх католікаў аб жаданні міру
-
Невыпадкова 15 жніўня. Вернікаў заклікаюць даверыць Марыі мір ва Украіне