Актывістка Femen, якая агалілася ў кёльнскім саборы, атрымала штраф у 1200 еўра
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
Дзяўчына пратэставала супраць Каталіцкага Касцёла і асабіста кардынала Ёахім Майснера, якія нібыта не паважаюць правы жанчын.
Немка Жазэфіна Маркман, актывістка жаночай арганізацыі Femen, аштрафаваная на 1200 еўра за акцыю пратэсту ў кёльнскім саборы падчас Імшы-пастэркі. Пра гэта паведамляе sueddeutsche.de. 24 снежня 2013 года актывістка Femen выбегла ў прэзбітэрыум і, узлезшы на алтар, у напаўаголеным выглядзе пачала свой пратэст. Свой учынак дзяўчына патлумачыла пратэстам супраць Каталіцкага Касцёла і асабіста кардынала Ёахім Майснера, якія нібыта не паважаюць правы жанчын.
Суд над парушальніцай завяршыўся толькі нядаўна. 21-гадовай Жазэфіне Маркман пагражала да трох гадоў турэмнага знявольніцтва або грашовы штраф. У выніку дзяўчына была абвінавачана за «перашкоду ажыццяўлення рэлігійных практык» і павінна выплаціць штраф у памеры 1200 еўра.
Related items
-
Расійскі арцыбіскуп патлумачыў прычыну сваёй адстаўкі, але не гэта галоўнае
-
Пакінуць Беларусь вымушаныя кусташ санктуарыя ў Браславе і яшчэ двое польскіх святароў
-
Вытрывалі. Усе леташнія выпускнікі Гродзенскай семінарыі стануць святарамі
-
Толькі ў адной дыяцэзіі Беларусі католікам дазволілі не трымаць пятнічны пост 1 мая
-
У Беларусі – двое новых каталіцкіх святароў. Што пра іх вядома?