На Каляднай імшы ў Ватыкане будзе гучаць любімы Папам Моцарт - ВІДЭА-онлайн імшы
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
"Et incarnatus est" выканае сімфанічны аркестр з Піцбурга пад кіраўніцтвам Манфрэда Хонека.
24 снежня 2014 г. у 21.30 папа Францішак узначаліць св. Імшу ў ноч Божага Нараджэння. Яна адбудзецца ў ватыканскай базыліцы пры ўдзеле шматлікіх кардыналаў, біскупаў і арцыбіскупаў, святароў, законнікаў і вернікаў з усіх частак свету. Для Францішка гэта будзе другое Божае Нараджэнне, праведзенае ў Ватыкане на пасадзе Наступніка св. Пятра. Падчас сёлетняй святочнай папскай літургіі будзе гучаць музыка Вольфганга Амадэя Моцарта - „Et incarnatus est”. Яго выканае сімфанічны аркестр з Піцбурга пад кіраўніцтвам Манфрэда Хонека.
Аўстрыйскі дырыжор выканае твор аднаго з самых любімых кампазітараў Францішка. 56-гадовы Хонек з 2008 г. з’яўляецца музычным дырэктарам Пітсбургскага сімфанічнага аркестра. Музыкант не хавае, што вера дапамагае яму ў падыходзе да твораў, асабліва калі яны былі створаны пад уплывам хрысціянскай духоўнасці. Для яго вера – гэта своеасаблівы праваднік па свеце музыкі. “Яна дазваляе мне пагрузіцца ў маю душу. Таму музыка, верагодна, выплывае з глыбіні гэтых сфер маёй душы”, - сказаў Хонек у адным з інтэрв’ю, адзначыўшы, што свой духоўны падыход не навязвае іншым выканаўцам.
Хонек стараецца штодзённа прымаць удзел у св. Імшы. Часам разам з іншымі музыкантамі моліцца перад канцэртамі. У яго доме ў Альтах у Аўстрыі ёсць прыватная капліца. Дырыжор не шкадуе сродкаў на дабрачыннасць і падтрымлівае асабістыя адносіны з кожным членам калектываў, у якіх працуе, і звычайнымі супрацоўнікамі філармоній. Аўстрыйскі музыкант думаў стаць святаром, але, сустрэўшы сваю будучую жонку, прыняў гэта ў якасці знаку, дадзенага Богам. Святаром жа стаў яго старэйшы брат.
Media
Related items
-
Стала вядома, што беларускі біскуп сказаў Папе Рымскаму: «Мы ўсе стомленыя вайной»
-
«Дзе няма справядлівасці, няма дзяржавы». Папа Рымскі – пра важныя аспекты жыцця грамадства
-
Беларусы паказваюць атмасферу на Юбілеі моладзі ў Рыме
-
У Беларусь прыбыў новы Апостальскі нунцый: чаму гэта важна
-
Папу Рымскаму нечакана патэлефанаваў прэзідэнт РФ – у Ватыкане пракаментавалі