На Раство католікі завяршылі 9-месячную малітву за ўратаванне дзяцей ад абортаў
- Written by Katolik.life
- Published in Царква
- Add new comment
Каб Езус дапамог захаваць жыццё дзесяткам немаўлятаў, вернікі кожны дзень маліліся і здзяйснялі добрыя справы.
На Раство многія католікі, у тым ліку парафіяне гомельскага касцёла, завяршылі 9-месячную малітву за ненароджаных дзяцей. Як сімвал выратаванага ад аборту дзіцяці многія вернікі прынеслі ў храм па ружы, якія былі пастаўлены перад алтаром.
У гомельскім касцёле такія малітвы з'яўляюцца традыцыйнымі ўжо больш за дзесяць гадоў. Яны пачынаюцца ў сакавіку, на свята Звеставання Пана: дзесяткі вернікаў складаюць абяцанні аб малітве. Каб змагацца за жыццё зачатага дзіцяці, вернікі абавязаліся не толькі штодня чытаць спецыяльную малітву і маліцца на Ружанцы, але і прысвячаць барацьбе якую-небудзь добрую справу.
Кожны прыносіў ружу ў знак сваёй любові да дзіцяці, за якога маліўся, у знак таго, што Гасподзь Бог з любоўю ставіцца да кожнай жыцця, якое зачата ва ўлонні маці. І нават калі яно, жыццё, прыходзіць такім жахлівым чынам - праз гвалт. Бог абараняе кожнае жыццё - гэта з'яўляецца падмуркам традыцыйных 9-месячных малітваў.
Па некаторых звестках, аборты ў Еўропе здзяйсняюцца кожныя 27 секунд. Кожная пятая цяжарнасць ў краінах Захаду заканчваецца абортам.
Паводле вучэння Царквы, аборт нават на раннім тэрміне цяжарнасці з'яўляецца забойствам, таму што душа чалавека нараджаецца ўжо ў момант зачацця.
Related items
-
Немцы з'ехалі, беларусы памерлі, святароў выслалі. Што стала з католікамі Валгадонска, дзе знеслі храм
-
Упершыню ў Беларусі зарэгістравалі арганізацыю капуцынаў. Чаму гэта важна і дзякуючы каму гэта адбылося?
-
У Гродне рэабілітавалі Казюкі. Але...
-
Пратэсціравалі хрысціянскі штучны інтэлект Acutis AI – добры «сябар», але можа памыляцца
-
У Мінску прэзентавалі план «Залатой Горкі» са скверам на могілках, якога там быць не можа