Папа прызначыў новых кардыналаў з розных канцоў свету
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
15 новых кардыналаў, якія, прыналежачы да 14 народаў з розных кантынентаў, прадстаўляюць непарыўную сувязь паміж Касцёлам у Рыме і мясцовымі Касцёламі.
4 студзеня 2015 г. папа Францішак абвясціў імёны новых кардыналаў. Гэта адбылося падчас сустрэчы з вернікамі на малітве “Анёл Панскі”. “Як было абвешчана раней, 14 лютага я буду мець радасць склікаць кансісторый, падчас якога прызначу 15 новых кардыналаў, якія, прыналежачы да 14 народаў з розных кантынентаў, прадстаўляюць непарыўную сувязь паміж Касцёлам у Рыме і мясцовымі Касцёламі, прысутнымі ў свеце”, сказаў Пантыфік.
Першым прагучала імя арцыбіскупа Дамініка Мамбэрці, новага прэфекта Найвышэйшага Трыбуналу Апостальскай Сігнатуры, да нядаўняга часу Сакратара па адносінах з дзяржавамі. Кардыналамі стануць таксама: Патрыярх Лісабона (Партугалія) Мануэль Жазэ Макарыу ду Нашыменту Клементэ; арцыбіскуп Адыс-Абебы (Эфіопія) Берханесус Дэмерю Соўрафэль; арцыбіскуп Велінгтона (Новая Зеландыя) Джон Эчэрлі Дзью; арцыбіскуп Анкона-Озіма (Італія) Эдоарда Мэнікелі; арцыбіскуп Ханоя (В’етнам) П’ер Нгуен Ван Нён; арцыбіскуп Марэліі (Мексіка) Альберта Суарэз Інда; арцыбіскуп Янгона (М’янма) Чарльз Бо; арцыбіскуп Бангкока (Тайланд) Фрэнсіс Крыенгсак Кавітваніт; арцыбіскуп Агрыджэнта (Італія) Франчэска Монтэнэгра; арцыбіскуп Монтэвідэа (Уругвай) Даніэль Фернанда Стурла Беруэ; арцыбіскуп Вальядаліда (Іспанія) Рыкарда Бласкес Перэз; арцыбіскуп Давіда (Панама) Хасэ Луіс Лакунца Маэстрахуан; арцыбіскуп Санцьяга дэ Каба-Вэрдэ (Каба-Вэрдэ) Арлінда Гомэз Фуртада; біскуп Тонга (Каралеўства Тонга) Соан Паціта Паіні Мафі.
У кардынальскую калегію ўвойдуць таксама пяць арцыбіскупаў і біскупаў на пенсіі, якія “вызначыліся сваёй душпастырскай любоўю ў служэнні Апостальскай Сталіцы і Касцёлу”. Гэта: арцыбіскуп Манісалеса (Калумбія) Хасэ дэ Хесус Піміента Радрыгес; арцыбіскуп Луіджы Дэ Маджыстріс, былы вялікі про-пенітэнцыярый; арцыбіскуп Карл-Жозэф Раўбэ, былы апостальскі нунцый; арцыбіскуп Тукумана (Аргентына) Луіс Гектар Вілальба; арцыбіскуп Шаі-Шаі (Мазамбік) Жуліа Дуартэ Ланга.
Папа Францішак нагадаў, што 15 лютага ён узначаліць урачыстую літургію разам з новымі кардыналамі, а перад гэтым, 12-13 лютага сустрэнецца з членамі Калегіі кардыналаў, каб паразмаўляць адносна праекту рэформы Рымскай курыі.
Related items
- «Бог даў нам адсутнасць паветранай трывогі». Пра Дзень дзіцяці ў Жытоміры распавёў біскуп
- Ці ўступаць у піянеры, спыталі ў вернікаў – частка адказаў здзівіла
- «У парафіі 15-20 асоб». Мітрапаліт абвясціў акцыю па падтрымцы Касцёла на Магілёўшчыне
- Не фэйкі і не хакеры: «Радыё Марыя» працягвае збор і тлумачыць непаразуменні
- У Ізраілі католікі з Беларусі спакойна перажылі атаку Ірана, але «вайна дастала»