Францішак: хто не любіць - не ведае Бога
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
"Хрысціянская любоў павінна спаўняцца праз канкрэтныя ўчынкі, а не словы".
Бог нас заўсёды апярэджвае ў любові, нагадаў папа Францішак у сваёй гаміліі падчас ранішняй св. Імшы ў Ватыкане 8 студзеня 2015 г. Пантыфік падкрэсліў, што хрысціянская любоў павінна спаўняцца праз канкрэтныя ўчынкі, а не словы, і заўважыў, што менавіта праз любоў, а не розум, можна па-сапраўднаму пазнаць Бога. “Бог – гэта любоў, і толькі ідучы шляхам любові можна пазнаць Яго, шляхам разважлівай любові, якую суправаджае розум! Але, як можна любіць Таго, каго не ведаеш? – Любі тых, хто блізка цябе”, - патлумачыў Святы Айцец. Францішак перакананы, што тыя, хто любяць – ведаюць Бога, таму што Бог – гэта любоў. Паводле Папы, тут гаворка не ідзе пра любоў з “мыльных опер”, але пра моцную, вечную любоў, якая аб’явілася ў Езусе Хрысце. Менавіта ў асобе Збаўцы “можна сузіраць любоў Божую” і, ідучы за Яго прыкладам, “прыступка за прыступкай дайсці да любові Божай, да пазнання Бога, Які сам з’яўляецца любоўю”. Для гэтага, паводле Святога Айца, неабходна цэлае жыццё, трэба ісці шляхам любові да бліжняга, да таго, хто нас ненавідзіць, да кожнага.
Францішак параўнаў Божую любоў з “міндальнай кветкай”, якая першай пачынае квітнець вясной. Ён нагадаў, што любоў Пана апярэджвае чалавека і ў гэтым пераконваюцца тыя, хто набліжаецца да Бога “праз справы міласэрнасці, малітву, св. Камунію, Божае Слова”.
Related items
-
«Сустрэліся два энерджайзеры». Незвычайную пару абвянчаў біскуп
-
«Дзе няма справядлівасці, няма дзяржавы». Папа Рымскі – пра важныя аспекты жыцця грамадства
-
Пакаянне за Беларусь і пілігрымка да Каралевы Беларусі: дзве важныя падзеі на захадзе і ўсходзе
-
На новы навучальны год благаславілі ў касцёлах Беларусі – топ-9 фота і відэа
-
Ксёндз Акалатовіч у калоніі аказвае духоўную дапамогу вернікам розных канфесій