Папа: свабода слова - фундаментальная, але рэлігіі нельга абражаць
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Comments (1)
Францішак перакананы, што “казаць пра тое, што думаеш” трэба абавязкова, з мэтай дапамогі “супольнаму дабру”
Права на свабоду слова з’яўляецца фундаментальным, як і права кожнай рэлігіі не стаць аб’ектам насмешак, лічыць папа Францішак. Падчас пералёту з Шры-Ланкі на Філіпіны Святы Айцец на працягу 45 хвілін адказваў на пытанні журналістаў, якія тычыліся самых розных і актуальных тэм. Адзін з прадстаўнікоў французскіх СМІ спытаў Папу пра межы свабоды словы. Фундаментальнымі правамі з’ўляюцца як свабода веравызнання, так і свабода слова, падкрэсліў Пантыфік. Але, паводле Святога Айца, памыляецца як той, хто забівае ў імя рэлігіі, так і той, хто абражае рэлігіі, прыкрываючыся правам казаць усё, што хоча.
Францішак перакананы, што “казаць пра тое, што думаеш” трэба абавязкова, з мэтай дапамогі “супольнаму дабру”; што нельга рэагаваць гвалтоўна на абразы; але адначасова і “нельга правакаваць”. “Нельга абражаць веру іншых, нельга насмяхацца над верай”, таму што “існуе мяжа”, якая акрэслена “годнасцю” кожнай з рэлігій, сказаў Папа. Папа адказаў таксама на пытанне аб пашырэнні вакарыстання дзяцей і моладзі ў тэрарыстычных актах, у якасці смяротнікаў. Святы Айцец лічыць, што ў асобах, якія жадаюць забіць сябе дзеля смерці іншых прысутнічае “чалавечая неўраўнаважасць”.
“Я думаю, што за кожным суіцыдальным нападам ёсць нешта, што тычыцца неўраўнаважанасці: чалавевечай неўраўнаважасці, не ведаю ці псіхічнай, але чалавечай. Нешта не ў парадку з асобай”, сказаў Папа. Смяротнік, “аддае жыццё, але аддае яго не ў добрым напрамку”, як напрыклад місіянеры, якія аддаюць жыццё для таго, каб “будаваць”, заўважыў ён. Паводле Францішка, абвязваць дзяцей выбухоўкай, гэта нішто іншае, як іх рабскае выкарыстанне. Святы Айцец прызнаўся, што летам – у чэрвені або ліпені, будзе гатова яго энцыкліка прысвечаная пытанням экалогіі і навакольнага асяродзя.
Пантыфік жадае, каб гэты дакумент стаў яго ўкладам у працу парыжскай канферэнцыі ААН па праблемах клімату, якая пройдзе ў 2015 г. Папярэдні форум, які праходзіў у 2014 г. у перуанскай Ліме, расчараваў Францішка, па прычыне “адсутнасць адвагі” на ім.
Related items
-
Беларусь «не павінна адчуваць сябе ізаляванай, адкінутай» – Папскі пасланнік
-
Скандзіравалі «Беларусь!» перад Папам, пачулі пра сваю місію, перажылі гістарычную падзею: 500 беларускіх католікаў у Рыме
-
Яшчэ адзін касцёл закрыюць у Мінску. Што пра гэта і іншыя балючыя пытанні распавялі біскупы Папе Рымскаму?
-
Стала вядома, што беларускі біскуп сказаў Папе Рымскаму: «Мы ўсе стомленыя вайной»
-
«Дзе няма справядлівасці, няма дзяржавы». Папа Рымскі – пра важныя аспекты жыцця грамадства
RSS-стужка каментароў гэтага запiсу