BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Каталіцкі Касцёл у Нігеры прыпыніў дзейнасць

Там адбыліся масавыя беспарадкі, падчас якіх мясцовыя ісламісты падпальвалі каталіцкія храмы і ўстановы.

Епіскапат Нігера прыпыніў ўсю дзейнасць Каталіцкага Касцёла ў гэтай краіне «да далейшага паведамлення». Гаворка ідзе пра дзейнасць парафій, школ, медыцынскіх цэнтраў і дабрачыннай дзейнасці. Такое рашэнне стала вынікам «разграблення цэркваў і інфраструктуры ўстаноў, апаганьванне месцаў набажэнства», - сказана ў заяве. Нагадаем, 17-18 студзеня ў Нігеры адбыліся масавыя беспарадкі, падчас якіх мясцовыя ісламісты, пратэстуючы супраць карыкатур у французскім часопісе «Charlie Hebdo», падпальвалі каталіцкія храмы і ўстановы. Было знішчана 45 цэркваў, 5 гасцініц, 36 пунктаў з напоямі, адзін дзіцячы дом, абрабавана і падпалена хрысціянскуая школа.

Рэспубліка Нігер - дзяржава ў Заходняй Афрыцы, насельніцтва якой складае больш за 15 млн. чалавек. Па індэксе развіцця чалавечага патэнцыялу Нігер знаходзіцца на адным з апошніх месцаў у свеце. Іслам суніцкага толку вызнаюць 80% насельніцтва, абарыгенныя культы і хрысціянства — 20%. Большасць хрысціян - каталікі, але ёсць невялікія супольнасці евангелістаў, паведамляюць сусветныя СМІ.

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць