Кансультатыўную міжканфесійную раду Беларусі дапоўнілі юдэі і пратэстанты
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
Рада была створана ў 2008 годзе, у яе склад увайшлі кіраўнікі ўсіх 25 рэлігійных аб'яднанняў рэспубліканскага ўзроўню.
Па выніках пасяджэння Кансультатыўнай міжканфесійнай рады ў апараце Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Беларусі Леаніда Гулякі зацверджаны новы склад Кансультатыўнай міжканфесійнай рады. У яе ўключаны старшыня Юдэйскага рэлігійнага аб'яднання ў Беларусі Рыгор Хайтовіч, епіскап рэспубліканскага рэлігійнага аб'яднання «Аб'яднаная Царква хрысціян веры евангельскай у Беларусі» Сяргей Цвор і старшыня Праўлення рэспубліканскага рэлігійнага аб'яднання Новаапостальскай царквы ў Беларусі Аляксандр Шаркоўскі.
Кансультатыўная міжканфесійная рада была створана ў Беларусі ў 2008 годзе, у яе склад увайшлі кіраўнікі ўсіх 25 рэлігійных аб'яднанняў рэспубліканскага ўзроўню. У палажэнні аб Радзе гаворыцца, што яна дзейнічае ў адпаведнасці з Канстытуцыяй Беларусі, Законам «Аб свабодзе сумлення і рэлігійных арганізацыях», іншымі актамі заканадаўства. Рада ў межах сваёй кампетэнцыі рыхтуе прапановы па ўдасканаленні ўзаемадзеяння рэлігійных арганізацый, прадстаўнікі якіх уваходзяць у склад Рады, адзін з адным і з органамі дзяржаўнага кіравання. Рада не ўмешваецца ва ўнутраныя справы рэлігійных арганізацый.
У задачы Рады ўваходзіць садзейнічанне захаванню і ўмацаванню міжканфесійнага міру і згоды ў Беларусі, падтрыманне традыцый верацярпімасці і талерантнасці, міжканфесійнага дыялогу паміж прадстаўнікамі розных канфесій і рэлігійных напрамкаў. Таксама сярод задач Рады - дапамога ў арганізацыі міжканфесійных мерапрыемстваў, накіраваных на прадухіленне распаўсюджвання міжканфесійнай варожасці, распаўсюджванне ідэй талерантнасці і верацярпімасці.
У склад Рады могуць уваходзіць грамадзяне Беларусі і пастаянна пражываючыя ў Беларусі замежныя грамадзяне - прадстаўнікі зарэгістраваных рэлігійных аб'яднанняў.
Related items
-
Каталіцкая царква ў Расіі адчувае ціск з-за адмовы арцыбіскупа падпісаць палітычную заяву
-
Сумуюць па Беларусі: што адбываецца з вызваленымі святарамі і чаму яны маўчаць
-
Ніхто не прыйшоў на Імшу ў катэдры Магілёва. Святар выказаў свае пачуцці, а вернікі далі яму парады
-
Самы паважаны каталіцкі іерарх адзначыў 80-годдзе. За што яму падзякавалі беларусы?
-
Навагодні фільм падрыхтавала «Радыё Марыя». Тое, якім ён атрымаўся, «сведчыць пра ўсіх нас»