19 мільёнаў чытаюць папскі “Твітэр”
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
Найбольшая колькасць наведвальнікаў - на іспанамоўнай версіі.
19 млн. карыстальнікаў рэгулярна чытаюць кароткія паведамленні папы Францішка на яго профілі @Pontifex у “Твітэры”. Папская рада па сродках масавай камунікацыі паведаміла, што гэта колькасць была асягнута 23 лютага 2015 г. З моманту запуску папскага твітэр-канала 12 снежня 2012 г. кожны месяц да яго далучаецца ў сярэднім 730 тыс. новых карыстальнікаў. Дынаміка росту разнастайная, хоць у апошні час можна казаць аб “паскарэнні”, паколькі яшчэ месяц таму профіль меў 18 млн. чытачоў.
Самая вялікая колькасць наведвальнікаў на іспанамоўнай версіі, якая на 9 лютага мела 8 млн. праглядаў. На другім месцы знаходзіцца англамоўны канал – 5,59 млн., а затым італьянскамоўны - 2,5 млн. і партугаламоўны - 1,3 млн. Сярод дзевяці версій перадапошнім з’яўляецца нямецкамоўны канал, на якім зарэгістравана 248 тыс. наведавальнікаў. Найменшая іх колькасць чытае кароткія паведамленні на арабскай мове.
Апошнія штодзённыя папскія твіты звязаны, галоўным чынам, з перыядам Вялікага Посту. З моманту, калі Папа і супрацоўнікі Рымскай курыі адправіліся на велікапосныя рэкалекцыі, маўчыць таксама і папскі профіль у “Твітэры”.
Related items
- 9 траўня ў дзень Унебаўшэсця Пана католікі моляцца аб супакоі на зямлі
- Teresa & Maria: у фінал Еўрабачання выйшла Украіна з песняй з хрысціянскім кантэкстам
- Байк, драйв... могілкі. «Сельскі святар» працягвае здзіўляць
- Ватыкан не паведамляў аб адмове Папы Рымскага ад удзелу ў мірным саміце па Украіне
- «Бог даў нам адсутнасць паветранай трывогі». Пра Дзень дзіцяці ў Жытоміры распавёў біскуп