BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Папа выслаў на місіі 250 сем'яў: Нэакатэхуменат - дар Божага Провіду - ВІДЭА

На сустрэчу з Пантыфікам у Ватыкан прыбыло некалькі тысяч членаў Нэакатэхумената з усяго свету.

Дарам Божага Провіду, які прыносіць шмат дабра Касцёлу, назваў папа Францішак Неакатэхуменальны шлях – каталіцкі рух, які аб’ядноўвае тысячы вернікаў з розных куткоў свету. 6 сакавіка 2015 г. Святы Айцец прыняў яго членаў на аўдыенцыі ў ватыканскай Зале Паўла VI. Сустрэча была прымеркавана да адпраўкі на місіі новай евангелізацыі каля 300 сем'яў. “Я пацвярджаю ваша пакліканне, падтрымліваю вашу місію і благаслаўляю ваш харызмат”, - сказаў Папа.

Францішак заклікаў членаў руху абуджаць веру ў тых людзях, якія ніколі не чулі пра Хрыста, але таксама і ў ахрышчаных, якія пад уплывам секулярызацыі або мірскога мышлення забыліся пра яе. Ён нагадаў, што сённяшні свет патрабуе сведчання аб любові Бога да чалавека. У гэтым кантэксце, на думку Папы, Неакатэхуменальны шлях можа прапанаваць шмат.

Святы Айцец нагадаў пра тры стаўпы Неакатэхуменальнага шляху: слова, літургію і супольнасць. Ён заклікаў працягваць у паслухмянасці слухаць Божае слова, збірацца на эўхарыстычную цэлебрацыю ў малых супольнасцях, маліцца ў сям’і і дзяліцца верай з братамі.

Неакатэхуменальны шлях узнік сярод самых бедных слаёў насельніцтва ў бараках “Palomeras Altas”, на ўскраіне Мадрыда, у 1964 г. Яго заснавальнікі Кіка Аргуэла і Кармэн Эрнандэс прыехалі ў Рым у 1968 г., з гэтага часу Неакатэхуменат распаўсюдзіўся па ўсім свеце як адна з самых важных рэчаіснасцяў Паўсюднага Касцёла пасля II Ватыканскага Сабора, перадае radiovaticana.va.

У цяперашні час Неакатэхуменальны шлях прысутнічае ў 124 краінах на ўсіх кантынентах, ў 1479 дыяцэзіях. У 6272 парафіях існуюць 20432 супольнасці. Толькі ў Еўропе дзейнічаюць 8300 супольнасцяў. У 100 дыяцэзіяльных місійных семінарыях “Redemptoris Mater” рыхтуецца да святарства 2300 семінарыстаў, а святарскае пасвячэнне атрымалі ўжо 1880 асоб. Больш за 1 тыс. сем’яў удзельнічаюць у так званай “сямейнай місіі” у 93 краінах. Існуе каля 100 місій “ad gentes”. У Беларусі Нэакатэхуменат найбольш развіты ў Гомелі.

Media

Last modified onАўторак, 10 Сакавік 2015 11:16
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць