Моладзь Светлагорска ставіць спектаклі ў касцёле - ФОТА
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
Артысты ўжо паказалі «тэлеперадачу» пра кансэкраванае жыццё, а зараз паставілі новы Велікодны спектакль.
Моладзь светлагорскай рыма-каталіцкай парафіі Узвышэння Святога Крыжа ставіць і паказвае тэатральныя сцэнкі. Да Году кансэкраванага жыцця, які цяпер перажывае Каталіцкі Касцёл, маладыя вернікі са Светлагорска пад кіраўніцтвам сястры Таццяны Халапук паставілі спектакль на тэму кансэкраванага жыцця на беларускай мове. Як распавядае маладая парафіянка касцёла Крысціна Цыганкова, спектакль пабудаваны ў стылі тэлеперадачы «Звычайна - Надзвычайнае» і распавядае пра людзей, якія прысвяцілі сваё жыццё Богу, а таксама адказвае на пытанне, што ж такое кансэкраванае жыццё.
А ўжо ў цяперашнюю нядзелю моладзь пакажа перад парафіяй новы Велікодны спектакль - «Мая Велікодная сустрэча». Дарэчы, касцёльныя артысты гатовыя выступіць і ў іншых гарадах. Сцэнары спектакляў можна спампаваць ніжэй.
Фота кс. Тадэвуша Саморека.
Related items
-
Занядбаны сучасны храм заўважылі на Міншчыне. Чаму так?
-
Упершыню ў Беларусі плануюць аднавіць разбураны старадаўні храм
-
Стала вядома, калі можа скончыцца будоўля ля касцёла на Залатой Горцы ў Мінску
-
Усяго тры чалавекі ў Расіі вучацца ў каталіцкай семінарыі. А як у суседніх краінах?
-
«Жыццё пачынаецца там, дзе знікае 5G». Святар з Віцебска выпускае кнігу – для падлеткаў